Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья

Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья (англ.: Saint Helena, Ascension and Tristan da Cunha) — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі ў паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна. Агульная плошча сушы — 420 кв. км. Плошча разам з тэрытарыяльнымі водамі — 1641294 кв. км. Насельніцтва — 5661 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Джэймстаўн на востр. Святой Алены.

Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья
Saint Helena, Ascension and Tristan da Cunha
Flag of Saint Helena.svg Герб
Сцяг Герб
LocationStHelena.png
Дэвіз: «Loyal and Unshakeable»
Гімн: «God Save the Queen»
Афіцыйныя мовы англійская
Сталіца Джэймстаўн
Форма кіравання Канстытуцыйныя манархія
Кароль Карл III
Плошча
• Усяго

420 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
Шчыльнасць

5661 чал.
13,4 чал./км²
Валюта фунт Святой Алены
Інтэрнэт-дамены .sh і .ac
Код ISO (Alpha-2) SH
Код ISO (Alpha-3) SHN
Тэлефонны код +290 i +247
Часавыя паясы (UTC+0)

ГеаграфіяПравіць

Заморская тэрыторыя складаецца з трох астраўных частак — востраў Святой Алены, востраў Узнясення і астравы Трыстан-да-Кунья. У яе склад таксама ўваходзіць востраў Гоф. Усе астравы маюць вулканічнае паходжанне. Аднак яны вельмі аддалены адзін ад іншага, таму прырода і клімат на іх значна адрозніваюцца.

ГісторыяПравіць

Астравы былі адкрыты партугальскімі мараплаўцамі ў 15021506 гг., аднак спробы каланізацыі імі прадпрымаліся толькі ў дачыненні вострава Святой Алены. Ужо ў XVI — перш. трэці XVII ст. астравы наведваліся англійскімі і галандскімі піратамі.

У 1633 г. Нідэрланды фармальна абвясцілі аб далучэнні востр. Св. Алены да сваіх уладанняў, але да 1651 г. фактычна закінулі яго на карысць Капскай калоніі. У 1657 г. Олівер Кромвель падпісаў прывілей на кіраванне Святой Аленай Англіскай Ост-Індскай кампаніі. У 1660 г. гэтае права было падцверджана каралеўскімі ўладамі. Англіскае паселішча на востраве ўзнікла ў 1659 г. У 1834 г. у сувязі з рэарганізацыяй Ост-Індскай кампаніі востраў перайшоў пад уладу дзяржавы.

22 кастрычніка 1815 г., калі на Святую Алену быў высланы Напалеон I Банапарт, брытанцы таксама стварылі ваеннае ўмацаванне на востраве Узнясення. 14 жніўня 1816 г. Вялікабрытанія анэксавала астравы Трыстан-да-Кунья.

Востраў Узнясення быў фармальна далучаны да Святой Алены ў 1922 г., Трыстан-да-Кунья — толькі ў 1938 г. Да 1 верасня 2009 г. краіна мела афіцыйную назву Востраў Святой Алены і залежныя тэрыторыі (англ.: Saint Helena and Dependencies). Аднак новая Канстытуцыя замацавала роўны статус усіх астраўных частак.

КіраваннеПравіць

Згодна канстытуцыі, прынятай 1 верасня 2009 г., на чале заморскай тэрыторыі стаіць кароль Велікабрытаніі (зараз Карл III). Краіна падзелена на тры роўныя ў правах астраўныя часткі — востраў Святой Алены, востраў Узнясення і астравы Трыстан-да-Кунья. Да апошніх таксама належыць бязлюдны востраў Гоф. Канстытуцыя складаецца з трох раздзелаў. Кожны з іх прысвечаны асобнай частцы тэрыторыі.

Губернатар Святой Алены з’яўляецца прадстаўніком манархіі ва ўсіх трох частках, а таксама ўзначальвае тэрытарыяльную выканаўчую ўладу. З 2011 г. яго пасаду займае Марк Эндру Кейпс. Губернатар прызначае сваіх прадстаўнікоў — адміністратараў на астравы Узнясення і Трыстан-да-Кунья.

Судовая ўлада падпарадкоўваецца генеральнаму пракурору, рэзідэнцыя якога таксама знаходзіцца на востр. Святой Алены.

Заканадаўчая ўлада належыць Заканадаўчаму Савету Святой Алены, Савету Узнясення і Савету Трыстан-да-Кунья.

Палітычных партый і арганізацый няма.

ЭканомікаПравіць

Галоўныя галіны эканомікі — абслугоўванне трансатлантычных камунікацый, марскіх суднаў, ваеннай базы на востраве Узнясення. Камерцыйная сельская гаспадарка і саматужная прамысловасць маюцца толькі на востр. Святой Алены, адкуль экспартуецца лён. На Трыстан-да-Кунья важнае значэнне мае лоў рыбы і лангустаў. Каля 70 працэнтаў дзяржаўнага бюджэту складаюць датацыі з Вялікабрытаніі. Улады імкнуцца развіваць турызм. Грамадзяне Беларусі, якія накіроўваюцца на Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-Кунья з турыстычнымі мэтамі, маюць права безвізавага знаходжання да 90 дзён[1].

З 1976 г. на астравах карыстаюцца асабістай валютай — фунтам Святой Алены. Адзіны банк — Банк Святой Алены. Ён мае аддзяленні на астравах Святой Алены і Узнясення. Жыхары Трыстан-да-Кунья таксама могуць карыстацца яго паслугамі.

Галоўныя эканамічныя партнёры — Вялікабрытанія і ПАР.

Зноскі

СпасылкіПравіць