Уоліс (фр.: Wallis) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Уоліс і Футуна. Агульная плошча — 96 км². Насельніцтва (2008 г.) — 9207 чал.

Уоліс
фр. Wallis
Лес на востраве Фаіоа
Лес на востраве Фаіоа
Характарыстыкі
Колькасць астравоў23 
Найбуйнейшы востраўвостраў Увеа, Уоліс і Футуна 
Агульная плошча96 км²
Найвышэйшы пункт151 м
Насельніцтва9 207 чал. (2008)
Шчыльнасць насельніцтва95,91 чал./км²
Размяшчэнне
13°16′22″ пд. ш. 176°12′17″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Уоліс (Акіянія)
Уоліс
Уоліс

Большую частку архіпелага займае востраў Увеа (77,6 км²), які мае старажытнае вулканічнае паходжанне, спярэшчаны шматлікімі малымі кратэрамі, у якіх сфарміраваліся азёры. Найвышэйшы пункт — 151 м. Астатнія 22 астравы нізкія, маюць каралавае паходжанне. Клімат трапічны пасатны.

Карта астравоў

Каля 1400 г. астравы Уоліс былі населены палінезійцамі. У 1450 г. заваяваны танганцамі. У канцы XVIII ст. тут узнікла самастойная дзяржава ўвеа, далучаная ў 1887 г. да Францыі. Астравы атрымалі сваю назву ў гонар іх першаадкрывальніка, брытанскага мараплаўца Сэмюэля Уоліса (16 жніўня 1736 г.).

Спасылкі

правіць