Атабаска (возера)
Атаба́ска[1] (англ.: Lake Athabasca) — буйное прэснаводнае возера ў правінцыях Саскачэван і Альберта (Канада), паміж 58° і 60° паўночнай шыраты.
Атабаска | |
---|---|
англ.: Lake Athabasca | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 213 м |
Даўжыня | 283 км |
Шырыня | 50 км |
Плошча | 7850 км² |
Аб’ём | 204 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | ~1900 км |
Найбольшая глыбіня | 124 м |
Сярэдняя глыбіня | 20 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 274 540 км² |
Упадаюць | Атабаска |
Выцякаюць | Нявольніцкая рака |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне | Канада |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Возера займае плошчу 7850 км², мае найбольшую глыбіню 243 м, гэта найбуйнейшае і найглыбейшае возера ў Альберце і Саскачэване, восьмае па велічыні ў Канадзе. Паўночныя берагі возера высокія і скалістыя, паўднёвыя нізінныя. Вада з возера, выцякаючы праз раку Нявольніцкую і Макензі, трапляе ў Паўночны Ледавіты акіян. Форт-Чыпеўян, найстарэйшае еўрапейскае паселішча ў Альберце, размешчаны на заходнім беразе возера, там дзе на поўнач пачынае цячы Нявольніцкая рака.
Здабыча урану і золата на паўночным беразе прывяла да ўзнікнення пасёлка Ураніум-Сіці, у якім пасяліліся горнарабочыя з сем’ямі. Здабыча спынілася ў 1980-х, але паўночнае ўзбярэжжа дагэтуль адчувае неспрыяльны ўплыў забруджвання.
Пясчаныя дзюны, якія прылягаюць да паўднёвага берага — найбуйнейшыя рухомыя пясчаныя дзюны ў свеце паўночней 58°. У 1992 годзе дзюны названы «Правінцыйным паркам дзікай прыроды».
Возера Атабаска насяляе 23 віды рыб, у тым ліку паўночны шчупак, судак, арктычны галец, азёрная стронга[2], у 1961 годзе тут з дапамогай жабернай сеткі з глыбіні была злоўлена стронга з рэкорднай вагай 46,3 кг.
Крыніцы
правіць- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
- ↑ Canada Fishing Online Архівавана 17 снежня 2011. (англ.)
Літаратура
правіць- Атаба́ска // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 64. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Атабаска // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 40. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Lake Athabasca NAM-270 // ILEC World Lake Database Архівавана 9 чэрвеня 2019. (англ.)
- Athabasca Sand Dunes Архівавана 17 мая 2007. (англ.)
- Lake Athabasca // Encyclopaedia Britannica (англ.)