Атабаскі Вугровай ракі

Атабаскі Вугровай ракі (англ.: Eel River Athapaskan peoples) — супольная назва плямён ваілаке, сінкёне, ласік, нангатль, якія да сярэдзіны XIX ст. насялялі ўзбярэжжа Вугровай ракі ў Каліфорніі (ЗША) і размаўлялі на супольнай мове атабаскага паходжання.

Атабаскі Вугровай ракі
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Каліфорнія
Мова атабаскія мовы Вугровай ракі
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы хупа, матоле, ката

Паходжанне атабаскаў Вугровай ракі даволі спрэчнае. Мяркуецца, што іх продкі перасяліліся ў Каліфорнію з Аляскі 8 - 10 стагоддзяў таму. Асноўным заняткам было збіральніцтва жалудоў і арэхаў, лоў ласасёвых рыб і паляванне на сухапутную дзічыну. Жылі ў сталых паселішчах. Лічыцца, што ў першай палове XIX ст. агульная колькасць паселішчаў дасягала 125. Кожная буйная вёска з'яўлялася самастойным тэрытарыяльным аб'яднаннем на чале з правадыром.

Пасля 1851 г. атабаскі Вугровай ракі былі пераселены ў рэзервацыі, дзе іх нашчадкі жывуць разам з пома, вінтун і іншымі малымі індзейскімі народамі Каліфорніі.

Спасылкі правіць