Атла́тль (ад науатль: atlatl) — прыстасаванне для кідання дзіды, адзін з найстаражытнейшых відаў зброі.

Выкарыстанне атлатля

Атлатль уяўляе сабою злёгку выгнуты кавалак дрэва або косці памерам ад 13 см да 61 см у даўжыню і ад 2 см да 7 см у шырыню. На заднім канцы мацуецца крук, да якога прыладжваецца дрэўка дзіды.

Найстаражытнейшы касцяны атлатль быў знойдзены археолагамі ў Дардоні. Ён быў выраблены прадстаўнікамі Салютрэйскай культуры каля 17 500 гадоў таму. У пячоры Мас-Дазіль (фр.: Le Mas-d'Azil) на поўдні Францыі выяўлены атлатль з узростам 15 300 гадоў, па-мастацку выразаны з аленяй косці ў выглядзе казы. Атлатлі таксама выраблялі людзі на іншых кантынентах. Адной з архаічных форм, якая дайшла да нашага часу, з'яўляецца аўстралійская вумера. Аднак у Еўропе атлатль быў забыты да перыяду сярэднявечча, так што канкістадоры, якія трапілі ў Мексіку ў XVI ст., былі непрыемна здзіўлены наяўнасцю ў ацтэкаў прылады, што дазваляла вытыкаць браню.

У нашы дні існуе Сусветная асацыяцыя атлатля. Яе чальцы займаюцца як вырабам і выкарыстаннем, так і даследаваннем прыстасаванняў для кідання дзіды.

Спасылкі правіць