Афгана-іранскія сутыкненні (2023)

Афгана-іранскія сутыкненні 2023 года — памежны ўзброены канфлікт паміж Афганістанам і Іранам.

Афгана-іранскія сутыкненні (2023)
Дата з 27 па 29 мая 2023
Месца ірана-афганская мяжа
Прычына барацьба за водныя рэсурсы ракі Гільменд
Вынік стабілізацыя сітуацыі і правядзенне перамоў
Праціўнікі
Сцяг Ірана Іран Афганістан
Страты
гл. ніжэй гл. ніжэй

Перадгісторыя правіць

У жніўні 2021 года ісламарадыкальны рух «Талібан» на фоне сыходу амерыканскай арміі аднавіў сваю ўладу ў Афганістане[1]. 1 снежня таго ж года сілавікі новага ўрада атакавалі іранскіх памежнікаў[2][3]. Сутыкненні адзначаліся таксама ў ліпені 2022 года. У канцы лютага 2023 года талібы захапілі аднаго іранскага памежніка падчас канфлікту і неўзабаве вярнулі пасля перамоваў. 5 сакавіка ля КПП Пул-і-Абрышом у правінцы Німроз на паўднёвым захадзе Афганістана адбыўся бой афганцаў з іранскімі памежнікамі[4].

Адносіны з суседнім Іранам у ісламістаў не былі добрымі яшчэ да гэтага. Падчас першага праўлення талібаў у Афганістане (1996—2001), 10 іранскіх дыпламатаў у консульстве горада Мазары-Шарыф былі пакараны смерцю баевікамі. Афіцыйны Тэгеран пачаў мабілізацыю, але эскалацыі ўдалося пазбегнуць пры пасярэдніцтве ААН[5].

У 2001 годзе, калі адбылося ўварванне ЗША ў Афганістан, Іран, нягледзячы на складаныя адносіны з Белым домам, супрацоўнічаў з амерыканцамі для барацьбы з талібамі, а іранскі спецназ падтрымліваў Паўночны альянс падчас захопу Герата[6].

Прычыны і заявы правіць

Па даных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, на працягу 30 гадоў засуха з’яўляецца важнай праблемай у Іране. За апошняе дзесяцігоддзе сітуацыя пагоршылася. Іранская метэаралагічная арганізацыя паведамляла, што 97% тэрыторыі краіны адчувалі пэўны ўзровень засухі[7].

У маі 2023 года прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі запатрабаваў права на ваду ў рацэ Гільменд[8][9], бо кіраўнікі талібаў парушылі дагавор 1973 года, абмежаваўшы паток вады з ракі Гільменд у засушлівыя ўсходнія раёны Ірану. Афганскія ўлады адхілілі гэтае абвінавачанне[10]. Акрамя гэтага, у МЗС краіны заявілі, што Тэгеран не прызнае талібаў і настойвае на стварэнні «інклюзіўнага ўрада Афганістана»[11].

Былы начальнік паліцыі правінцыі Панджшэр Абдул Хамід Харасані запісаў зварот, у якім заявіў, што талібы «будуць змагацца з карумпаванай Ісламскай Рэспублікай Іран з больш вялікім энтузіязмам, чым падчас вайны супраць Амерыкі»[11].

Баявыя дзеянні правіць

27 мая двое іранскіх памежнікаў (першапачаткова паведамлялася пра аднаго[12]), двое мірных жыхароў[13] і адзін баец Талібану былі забіты ў выніку страляніны каля памежнага паста[10]. Бой адбыўся каля 10:00[14] ля раёна Канг[7] у правінцыі Німроз[4] і на іранскім КПП Сасалі ў акрузе Забул правінцыі Сістан і Белуджыстан[14].

Па паведамленні іранскага інфармацыйнага агенцтва Tasnim, інцыдэнт пачаўся, калі група ўзброеных кантрабандыстаў наркотыкаў паспрабавала перасекчы мяжу Ірана, на што іранскія сілы адкрылі па іх агонь. Мясцовыя сілы талібаў, не падазраючы аб тым, што адбываецца, выказалі здагадку, што іранцы атакуюць іх, і завязалася сутыкненне. Афганскія атрады затым паспрабавалі атакаваць памежныя вёскі Сасулі, Хатам і Макакі, а таксама ім удалося захапіць некалькі кантрольна-прапускных пунктаў[15].

У сутычках былі ўжыты стралковая зброя і лёгкая тэхніка[4]. Так, напрыклад у раёне напружанасці гучалі кулямёты. Афганцы прымянялі трафейную бранятэхніку краін НАТА, у той час як іранцы абстралялі праціўніка з мінамётаў[7].

Прадстаўнікі іранскай памежнай службы і падраздзяленняў талібаў дамовіліся аб сумесным расследаванні інцыдэнту[4]. У пачатку канфлікту бакі абвінавацілі адзін аднаго[16]. Са слоў іранцаў, менавіта талібы першымі адкрылі агонь[14]. Пасля сутыкненняў іранскія ўлады закрылі памежны пост Мілак-Зарандж[10].

Апоўначы на 28 мая талібы атакавалі памежны пункт Ірана[17]. Па заяве іранскіх СМІ, агонь пачаўся на мяжы правінцыі Німроз[18]. Хутчэй за ўсё, уварванне пачалося з вёсак Макакі і Смактулі[19]. Як сцвярджаюць талібы, агулам было знішчана 18 памежных аб’ектаў[20].

Асноўныя сутычкі адбыліся ў ваколіцах іранскага горада Заболь. Тут афганскія талібы захапілі пагранпост. У адказ на гэта армія Ірана нанесла артылерыйскі ўдар па пазіцыях праціўніка, што, па супярэчлівых паведамленнях з абодвух бакоў, прывяло да гібелі па афіцыйных даных трох чалавек[21], па неафіцыйных, не менш за 14 толькі з афганскага боку і верагодна двум з іранскага, не лічачы параненых[22].

На раніцу 29 мая міністр унутраных спраў Ірана Ахмад Вахідзі заявіў, што з талібамі былі праведзены перамовы, і сітуацыя стабілізавалася. Па словах чыноўніка, будзе сфарміраваны сумесны камітэт для наведвання плацін і вырашэння праблемы[13].

Ахвяры і страты правіць

Дата Месца Афганскі бок Іранскі бок Характар
Раніца 27.05[10] КПП Сасалі 1 забіты 4 забітых[13] стральба
Ноч з 27.05 на 28.05[17] памежжа невядома 18 памежных аб’ектаў знішчаны[20] наступальныя баі талібаў
Дзень 28.05[22] наваколлі горада Заболь 14+? забітых 2+? забітых артылерыйскі ўдар

Ацэнкі правіць

Газета Kayhan усклала віну за сутыкненні на ЗША і іх рэгіянальных саюзнікаў[23]. Амір-Алі Хаджызадэ, камандуючы паветрана-касмічнымі сіламі КВІР, заявіў, што «ворагі Ірана хацелі, каб памежны канфлікт з талібамі ператварыўся ў паўнавартасную вайну». У сваім выступе ён заявіў, што ЗША стварылі «розныя пасткі», каб уцягнуць краіну ў баявыя дзеянні[24].

Як адзначыў кіраўнік расійскага Цэнтра вывучэння афганскай палітыкі Андрэй Сярэнка, у іранцаў у сувязі з канфліктам на мяжы з’явілася магчымасць пачаць гібрыдную вайну супраць Кабула. Тэгеран таксама мог «правесці СВА на тэрыторыі Афганістана, але чужымі рукамі былых афганскіх вайскоўцаў, якія жадаюць узяць рэванш за паразу ад талібаў»[25].

У сваю чаргу палітолаг Мікіта Мяндковіч заявіў, што гаворка ідзе пра чарговы памежны канфлікт. Падобныя адносіны ў мінулым ўзнікалі ў Талібана з Пакістанам, калі таксама хадзілі чуткі аб магчымым пачатку вайны, але ў выніку крызіс стабілізаваўся. Падобнае прагназавалася і ў выпадку з Іранам, так як Афганістан не зацікаўлены ў вайне з суседзямі, бо мае патрэбу ў імпарце шырокага кола тавараў і выхадзе з гандлёвай ізаляцыі. Як лічыў Мяндковіч, памежныя сутыкненні — выпадковае абвастрэнне, абумоўленае праблемамі з падтрыманнем дысцыпліны на афганскім баку і досыць складанымі ідэалагічнымі адносінамі паміж афганска-іранскім кіраўніцтвамі. Абодва з’яўляюцца клерыкальнымі і належаць да розных галінах ісламу, што падмацоўвае магчымыя непаразуменне. Аднак паўнавартаснай вайны эксперт не чакаў і лічыў, што падзеі з’яўляюцца часовай з’явай, а Афганістан паступова павінен выйсці з крызісу і адаптавацца да нармальных адносін з суседзямі[26].

Зноскі

  1. "How the Taliban Overran the Afghan Army, Built by the U.S. Over 20 Years". The Wall Street Journal. 14 August 2021. Праверана 1 December 2021.
  2. Shahla, Arsalan (1 December 2021). "Iran Forces and Taliban Clashed on Afghan Border, Tasnim Says". Bloomberg. Праверана 1 December 2021.
  3. "Clashes over Iran-Afghanistan's 'border misunderstanding' ended". Reuters. 1 December 2021. Праверана 1 December 2021.
  4. а б в г На юго-западе Афганистана произошли столкновения между иранскими пограничниками и талибами // ТАСС, 27 мая 2023.
  5. "Taliban, Iran hold talks". CNN. 3 February 199. Праверана 1 December 2021.
  6. "Iran Sets Its Eyes on Afghanistan". The Washington Institute for Near East Policy. 19 July 2021. Праверана 1 December 2021.
  7. а б в В Талибане угрожают захватить Тегеран: на границе начались боевые действия
  8. Предупреждение иранского президента властям Афганистана о правах на воду р. Гильменд (руск.). Pars Today (18 мая 2023). Праверана 28 мая 2023.
  9. "At least three killed in clash on Iran-Afghan border". Reuters. 2023-05-27. Праверана 2023-05-28.
  10. а б в г At Least Three Killed in Clash on Iran-Afghan Border
  11. а б SVTV NEWS. Боевики движения «Талибан» вторглись на территорию Ирана. Telegram (28 мая 2023).
  12. Iran exchanges heavy gunfire with Taliban on Afghan border, escalating tensions over water rights. Dubai: Associated Press (27 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 May 2023. Праверана 28 May 2023.
  13. а б в Иран заявил о стабилизации ситуации на границе с Афганистаном
  14. а б в На ирано-афганской границе произошел конфликт.
  15. جزئیات جدید از علت آغاز درگیری در مرز با افغانستان/ ممانعت از ورود کاروان قاچاقچیان به درگیری با طالبان انجامید- اخبار نظامی | دفاعی | امنیتی - اخبار سیاسی تسنیم | Tasnim (перс.). خبرگزاری تسنیم | Tasnim. Праверана 31 мая 2023.
  16. At least three killed in shooting at Iran-Afghan border. Al Jazeera (27 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 May 2023. Праверана 28 May 2023.
  17. а б Талибы атаковали пограничный пункт Ирана. centralasia.media (28 мая 2023). Праверана 28 мая 2023.
  18. آتش در «نیمروز». donya-e-eqtesad.com (28 мая 2023). Праверана 28 мая 2023.
  19. Рыбарь. Эскалация на Границе Афганистана и Ирана. Telegram (27 мая 2023). Праверана 27 мая 2023.
  20. а б Топор Live. Талибан уничтожил в общей сложности 18 пограничных объектов. Telegram (28 мая 2023). Праверана 28 мая 2023.
  21. Спор за воду привел к конфликту между талибами и силами КСИР на афгано-иранской границе (руск.). Detaly.co.il. Праверана 28 мая 2023.
  22. а б Началась ли война между Афганистаном и Ираном? (руск.). Detaly.co.il. Праверана 28 мая 2023.
  23. Fararu | فرارو | اخبار روز ایران و جهان. تحلیل سردرگم کیهان از قضیه طالبان/ همسایگان به گردن هم حق دارند! (перс.). fa (۱۴۰۲/۰۳/۰۸ - ۰۸:۱۵). Праверана 31 мая 2023.
  24. فرمانده بلندپایه جمهوری اسلامی درگیری مرزی با طالبان را «دام امریکایی» توصیف کرد (перс.). افغانستان اینترنشنال (31 мая 2023). Праверана 31 мая 2023.
  25. «СВО по-ирански!»: Иран не начнет войну с Афганистаном из-за «медийного провокатора»
  26. Конфликт на афгано-иранской границе поставлен на паузу

Спасылкі правіць