Афіясеміён двухпалосы

Афіясеміён двухпалосы (Aphyosemion bivittatum) — від рыб атрада карпазубападобных.

Афіясеміён двухпалосы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aphyosemion bivittatum Lönnberg, 1895

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  165736
NCBI  52654
EOL  212066

Радзіма — прыбярэжныя вадаёмы Нігерыі і Камеруна. Акварыумная рыба.

Даўжыня самцоў да 5 см. Афарбоўка зменлівая. Праз усё цела ідуць дзве паралельныя чорныя палосы (адсюль назва). Спінны, хваставы і анальны плаўнікі падоўжаныя. У самцоў на аранжавым спінным плаўніку рады чорных крапінак. Верхняя частка хваставога плаўніка бледная, ніжняя — ярка-аранжавая. Грудныя плаўнікі празрыстыя, жаўтаватыя.

Гадуюць у акварымах з укрыццямі з раслін, мяккай падкісленай тарфаванай вадой, у якую дадаюць крыху марской солі.

Літаратура правіць