Ахейскі саюз
Ахейскі саюз — палітычнае аб’яднанне старажытнагрэчаскіх полісаў Пелапанеса. Існавала з ~280 да н.э. да 146 да н.э.
Саюз быў створаны дзеля барацьбы з Македоніяй і Эталійскім саюзам за гегемонію ў Грэцыі. У 2-й пал. 3 ст. да н.э. ў Ахейскі саюз уваходзілі каля 60 полісаў, з іх найбольшымі былі Аргас, Карынф, Сікіён. Саюз меў агульнасаюзнае грамадзянства, адзіную сістэму мер і вагі. Вышэйшым органам улады быў саюзны сход, на чале выканаўчай улады стаяў стратэг. У 221 годзе да н.э. саюз падпаў пад уплыў Македоніі, пасля 2-й Македонскай вайны (200—197 да н.э.) алігархі саюзу сталі арыентавацца на Рым. Пасля выбуху антырымскага паўстання і яго задушэння (146 да н.э.) самастойнасць саюзу ліквідаваная, тэрыторыя ператвораная ў рымскую правінцыю.
Літаратура
правіць- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 1. А — Афіна / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1969. — 624 с.: іл., карты.