Эталійскі саюз: палітычнае аб'яднанне старажытнагрэчаскіх полісаў Сярэдняй Грэцыі. Існавала з 3 ст. да н.э. да 146 да н.э. Перад 3 ст. да н.э. так называўся саюзплямёнаў, што насялялі старажытнагрэчаскую вобласць Этолію.

Грэцыя і Македонія ў 200 г. да н. э.

Да 3 ст. да н.э. у саюз увайшла частка Фесаліі, Беотыя, рад полісаў Пелапанеса, востраў Кефалонія. Члены саюзу мелі роўныя правы і абавязкі, агульнае грамадзянства, ва ўнутраных справах захоўвалі аўтаномію. Саюз распаўся пасля заваявання Грэцыі Рымам (146 да н.э.).

Літаратура

правіць