Ахо́та[1] (руск.: Охота) — рака ў Хабараўскам краі Расіі. Даўжыня ракі — 393 км, плошча вадазборнага басейна — 19 100 км²[2]. Вытокі Ахоты знаходзяцца на хрыбце Сунтар-Хаята, далей рака цячэ на поўдзень у шырокай даліне паміж Юдамскім і Кухтуйскім хрыбтамі, а пасля ўпадае ў Ахоцкае мора. За 32 км ад вусця Ахоты адыходзіць пратока, якая ўпадае ў раку Хайбас, прыток ракі Кухта.

Ахота
руск.: Охота
Характарыстыка
Даўжыня 393 км
Плошча басейна 19 100 км²
Басейн Ахоцкае мора
Басейн рэк Ціхі акіян
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 61°52′42″ пн. ш. 142°36′29″ у. д.HGЯO
Вусце Ахоцкае мора
 · Каардынаты 59°19′42″ пн. ш. 143°04′21″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Хабараўскі край
Ахота (Хабараўскі край)
выток
выток
вусце
вусце

Практычна па ўсёй даўжыні ракі берагі лясістыя. Жыўленне снегавое і дажджавое. Расход вады — прыкладна 200 м³/с. Ледастаў звычайна пачынаецца ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, а ўскрываецца рака ў пачатку-сярэдзіне мая.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Река Охота // Государственный водный реестр РФ(руск.)