Ашмянскі разлом
Ашмя́нскі разлом — тэктанічная структура ў Ашмянскім, Смаргонскім, Маладзечанскім і Мінскім раёнах Беларусі, у межах Беларускай антэклізы.
Распасціраецца з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і абмяжоўвае з паўночнага ўсходу Валожынскі грабен. Прасочваецца ў фундаменце, верхнепратэразойскіх, ніжнепалеазойскіх і сілурыйскіх адкладах. Вертыкальная амплітуда ссоўвання па паверхні фундамента вагаецца ад дзясяткаў да 250 м.
Залажэнне разлому адбывалася ў вендзе, найбольшая актывізацыя — у раннім палеазоі і сілуры.
Па глыбіні пранікнення разлом адносіцца да катэгорыі коравых. 3 паверхні ўздоўж яго распасціраецца Ашмянскае ўзвышша.
Літаратура
правіць- Гарэлік З. Ашмянскі разлом // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.