Ашогба
Ашо́гба (англ.: Osogbo, Oṣogbo, радзей Oshogbo, ёруба: Òṣogbo) — горад на паўднёвым захадзе Нігерыі, на рацэ Ашун. Сталіца штата Асун. Недалёка ад горада знаходзіцца аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Асун-Асогба.
Горад
| ||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў пачатку 17 стагоддзя паляўнічымі з бліжэйшай вёскі. Пасля падзення старога Оя насельніцтва горада ўзрасло за кошт міграцыі з іншых гарадоў ёруба.
Агульная інфармацыя
правіцьАшогба знаходзіцца на чыгуначнай лініі Лагаса-Кано. Горад вядомы сваёй мастацкай школай і будынкам рынка Оджа-Оба — былога палаца правіцеля. Вышыня цэнтра НП складае 308 метраў над узроўня мора[1].
Ашогба з'яўляецца гандлёвым цэнтрам сельскагаспадарчага раёна. Тут вырошчваюць ямс, маніёк, тытунь, бавоўну і іншыя культуры. Апрацоўка какава-зярнят. Вытворчасць пракату, бавоўнаачышчальны завод, тытунёвая фабрыка. Ёсць некалькі гасцініц і футбольны стадыён на 10 000 гледачоў. На 1988 год, 27 % насельніцтва былі заняты ў сельскай гаспадарцы, 8 % у гандлі і 30 % былі служачымі і настаўнікамі.
Дэмаграфія
правіцьНасельніцтва горада паводле гадоў[2]:
1991 | 2010 |
---|---|
260 951 | 678 265 |
Гарады-пабрацімы
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
правіцьЗноскі
- ↑ Osogbo, Nigeria Page (англ.). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ Oshogbo (англ.). world Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 10 ліпеня 2016.