Маніёк, маніёт, маніёк ядомы, касава[3] (Manihot esculenta) — від раслін сямейства Малачайныя (Euphorbiaceae), важная харчовая расліна тропікаў.

Маніёк
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Manihot esculenta Crantz, 1766


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503688
NCBI  3983
EOL  1154718
GRIN  t:431678
IPNI  351790
TPL  kew-119804

Батанічнае апісанне

правіць
 
Manihot esculenta

Шматгадовая вечназялёная куставая расліна. Маніёк дасягае двух з паловай метраў у вышыню; корань можа дасягаць васьмі сантыметраў у дыяметры і аднаго метра ў даўжыню, маса вагаецца ад трох да дзесяці кг.

Выкарыстанне

правіць
 

Шырока культывуецца ў Афрыцы. У ежу ідзе падобны да бульбіны корань. У караняплодах шмат крухмалу. У сырым выглядзе караняплоды вельмі атрутныя, і ўжываюцца ў ежу толькі варанымі або печанымі. З сырога маніёка робяць крупы (тапіёку), з якой вараць кулеш, а сушаны маніёк перамолваюць ў муку, з якой пякуць тонкія аладкі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць