Аюцавічы
Аю́цавічы[1] (трансліт.: Ajucavičy, руск.: Оюцевичи) — аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мірскага сельсавета.
Аграгарадок
Аюцавічы
|
У 1940—1954 гадах цэнтр Аюцавіцкага сельсавета, да 1977 года ў складзе Сімакаўскага сельсавета[2].
Назва правіць
Назва адыменнага паходжання, ад аднаасноўнага балцка-літоўскага імя Ajutis. Адпаведнае прозвішча вядомае ў сучаснай літоўскай антрапаніміі.
Аснова Ai- ад першапачатковага Ei-, а гэтая ад літоўскага eiti "ісці". Яна пашыраная іменным пашыральнікам -ut- (як у імёнах Кейстут, Бірута і пад.). Аснова Ei- выкарыстоўваецца і ў двухасноўных імёнах, ад якіх, напрыклад,, тапонімы Эйгерды, Эйвідавічы.
Структурна падобныя да Ai- асновы Bui-, Gai- у прозвішчах Буель, Гаель з Лідскага раёна, ад аднаасноўных імёнаў Buj-el'is, Gaj-el'is.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх