Аўгуста Перэс Гармендыя

Аўгуста Перэс Гармендыя (ісп.: Augusto Pérez Garmendia; 18991936) — іспанскі афіцэр, які вызначыўся ў пачатку грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.

Аўгуста Перэс Гармендыя
Дата нараджэння 1899[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1936[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Званне commandant[d]
Бітвы/войны

Біяграфія правіць

Паходзіў з Навары.

На момант ліпеньскага паўстання 1936 года ўзначальваў Генеральны штаб у Сан-Себасцьяне. Захаваў лаяльнасць уладам і выступіў супраць мяцежнікаў[2].

21 ліпеня на чале калоны ў 60 машын выехаў у напрамку Віторыі, для падаўлення атрадаў падпалкоўніка Каміла Алонса Вега. Аднак па дарозе затрымаўся, каб ліквідаваць групу паўстанцаў у казармах Лаёла. Пасля накіраваўся ў Эйбар для пераўзбраення і збору добраахвотнікаў.

22 ліпеня вярнуўся ў Сан-Себасцьян і да наступнага дня ліквідаваў атрады мяцежнікаў. Затым калона накіравалася на фронт з місіяй працягнуць рух на Віторыю і аднавіць кантроль над правінцыяй Алава.

Аднак 28 ліпеня Перэс Гармендыя быў цяжка паранены і захоплены варожымі сіламі. Яго перавялі ў Памплону, дзе афіцэр памёр праз некалькі дзён[2] ад гангрэны[3].

Крыніцы правіць

  1. а б Augusto Pérez Garmendia // datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011.
  2. а б Michael Alpert (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936–1939, Cambridge University Press, pág. 347
  3. Hugh Thomas (2001). The Spanish Civil War, Penguin Books, pág. 364

Спасылкі правіць