Аўла́с — прысвятак у беларускім народным календары, які адзначалі з язычніцкіх часоў (свята Вялеса; 11 лютага с. ст.). Царква прымеркавала да яго дзень хрысціянскага пакутніка Уласа, які ў народзе лічыўся апекуном хатняй жывёлы. Таму Аўлас называлі «каровіным святам», не шануючы якое гаспадар меў небяспеку наклікаць на сваю жывёлу бяду. Каб цяляты раслі здаровыя, гаспадыні выпякалі на Аўлас аладкі. У некаторых мясцовасцях Аўлас спраўлялі як конскае свята. У гэты дзень коней лепш кармілі, зусім не працавалі на іх (але аб'язджалі маладых коней). Аўлас часта супадаў з масленіцай — апошнім скаромным тыднем перад вялікім постам, адкуль і пайшла прыказка «на Аўласа бяры каўшом масла».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць