У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Улас (Святы Улас, Аўлас) — у народным кульце святых апякун буйной рагатай скаціны і коней. Вобраз сфарміраваўся ў выніку сінтэзу постацей хрысціянскага святога Ўласія і язычніцкага бога Вялеса.

Святы, прысвечаныя Ўласу

правіць
  • Аўлас — прысвятак, 11 лютага (па новаму стылю — 24 лютага). Болей архаічная назва прысвятка — Валоссе (Валосы, Валося)[1], што сведчыць аб сувязі са старажытным язычніцкім святам бога Вялеса. У народзе прысвятак таксама зваўся «каровіна свята». На Смаленшчыне спявалі:

Ты, Улас, Улас,
Ты найміся ў нас
Скату пасвіць!
Нашы каровачкі
Каля дубровачкі,
Нашы авечкі
Каля рэчкі,
Нашы свіначкі
Каля асіначкі,
Нашы козачкі
Каля лозачкі[2].

  • Бабскі Ўлас — атрымаў распаўсюджанне у Заходняй Беларусі. Святкаваўся толькі жанчынамі, якія збіраліся разам і балявалі ўсю ноч. Мужчын на гэтае свята не дапушчалі, а калі нехта з іх трапляўся на дарозе, то павінны быў адкупіцца[4].

Зноскі

  1. Зайкоўскі Э. М. Месца Вялеса ў дахрысціянскім светапоглядзе насельніцтва Беларусі. — Мн., 1998.
  2. Лозка А. Ю. Беларускі народны каляндар. — Мн., 1993. — С. 49 – 50.)
  3. Земляробчы каляндар: абрады і звычаі. — Мн., 2003. — С. 142-143, 394 – серыя “Беларуская народная творчасць”
  4. Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік. — Мн., 2006. —С. 29