Андрэй Аляксандравіч Булінскі

(Пасля перасылкі з А. А. Булінскі)

Андрэ́й Алякса́ндравіч Булі́нскі (11 студзеня 1909, Варонеж — 25 студзеня 1984, Мінск) — беларускі савецкі кінааператар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1949)[1].

Андрэй Аляксандравіч Булінскі
Дата нараджэння 11 студзеня 1909(1909-01-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1984(1984-01-25) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінааператар, кінематаграфіст
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Прэміі
Сталінская прэмія Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды Сталінская прэмія — 1949 Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964)
IMDb ID 0119927

Біяграфія правіць

Патомны дваранін. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1926 годзе паступіў у Сярэднеазіяцкі дзяржаўны ўніверсітэт[1]. Гады вучобы ва ўніверсітэце, дзе А. Булінскі быў старшынёй фотакіно секцыі Таварыства сяброў савецкага кіно і яе адзіным аператарам-хранікёрам, вызначылі яго далейшы лёс.

У 1931 годзе А. Булінскі быў запрошаны на кінафабрыку «Шарко Юлдус» (цяперашні Узбекфильм  (руск.)), і першы яго фільм «Аазіс ў пясках», зняты ў незвычайна цяжкіх умовах ракі Амудар’і, атрымаў самую высокую ацэнку і абышоў шматлікія экраны краіны, пабываў за мяжой. Гэта першы узбекскі гукавы фільм.

У 1936 годзе ў Ленінградзе была знята карціна «Дзяўчына спяшаецца на спатканне».

За стварэнне музычнай камедыі «Далёкая нявеста» — першай пасляваеннай мастацкай карціны, якая з’явілася несумненным поспехам туркменскай кінематаграфіі — А. Булінскаму была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР[1].

Творчасць правіць

У якасці аператара пастаноўшчыка А. Булінскі ўдзельнічаў у стварэнні многіх мастацкіх фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм» (1935-38 і з 1950)[1]: «Дзеці партызана» (1954), «Першыя выпрабаванні» (1961), «Масква-Генуя» (1964). «Тысяча вокнаў» (1968), «Доўгія вёрсты вайны  (руск.)» (1975) і інш

Як таленавіты рэжысёр-пастаноўшчык ён выступіў у тэлевізійнай мастацкай стужцы «Збянтэжанасць (Хатка на Волзе)» (1970).

Для выяўленчай манеры Булінскага характэрны мажорная танальнасць у перадачы атмасферы дзеяння, выразнасць партрэту, паэтычнасць пейзажаў[1].

Мастак бездакорнага густу, тонкага адчування кінематаграфічнай прыгажосці і выразнасці А. Булінскі ўнёс вялікі ўклад у развіццё савецкага кінамастацтва. Ён удастоены высокіх званняў заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата дзяржаўных прэмій СССР і БССР, шматлікіх урадавых узнагарод.

А. Булінскі быў жанаты на Р. І. Гладунко  (руск.), меў дачку Булінская Надзея Андрэеўна, унук Госцеў, Філіп Юр’евіч.

Памёр 25 студзеня 1984 года.

Фільмаграфія правіць

Аператарскія працы правіць

Зняў дакументальныя і навукова-папулярныя фільмы: «Савецкая Беларусь», «Белавежская пушча» (абодва — 1951), «Белая Вежа» (1952, саўмесна З І. Пікманам  (руск.)), «Выяўленчае мастацтва БССР» (1956), «Спартыўная гімнастыка» (1964) і інш.

Рэжысёрскія працы правіць

Узнагароды і прэміі правіць

Зноскі

  1. а б в г д Булинский Андрей Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 89. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Булінскі Андрэй Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 134. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Кинословарь в 2-х томах. — М.: «Советская энциклопедия», 1966—1970.
  • «Кино». Энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1987.
  • Приглашение на творческий вечер А. Булинского правлением союза кинематографисов БССР 1980-го года.