Нарадзіўся ў Радашковічах. Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. 3 1920 у Вільні, займаўся аднаўленнем працы Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Разам з А. Уласавым заснаваў ТБШ у Радашковічах, удзельнічаў у адкрыцці Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны і выкладаў у ёй. 3 1925 старшыня Беларускага камітэта ў Варшаве. У 1926 віцэ-старшыня ЦК Беларускага сялянскага саюза (БСС), старшыня Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (БІГіК). Клапаціўся аб стварэнні сацыяльна-эканамічнай базы беларускага адраджэнскага руху. Склаў статут Беларускага кааператыўна-земляробча-прамысловага банка, уваходзіў у яго кіраўніцтва. Па ініцыятыве А. Більдзюкевіча адкрыты кааператыўна-гандлёвыя курсы, якія рыхтавалі «піянераў беларускай кааперацыі». У 1928 у сувязі з выбарамі ў сейм выйшаў з БСС, далучыўся да паланафільскай групы Ф. Умястоўскага — Т. Вернікоўскага. Пасля паражэння на выбарах зазнаў ганенні з боку ўсіх беларускіх партый і адышоў ад палітычнай дзейнасці. Займаўся прадпрымальніцтвам у Радашковічах. У 1944 выехаў у Польшчу.
Асновы грамадскай гаспадаркі. 1926, Вільня
Публікаваўся пад уласным прозвішчалі, крыптанімам Б. А. і псеўданімамі ў газеце «Сялянская ніва», кнігах-календарах і спецвыпуску БІГіК «3 роднай нівы» па пытаннях кааператыўнага руху, падзелу зямлі ў Заходняй Беларусі і інш. Выступаў з пазіцый сялянства, гарадскога і сельскага спажыўца. Аўтар першага беларускага падручніка па эканоміцы «Асновы грамадскай гаспадаркі» (1926).