Алесь Бабаед

(Пасля перасылкі з А. М. Бабаед)

Алесь Бабаед, сапр. Аляксандр Міхайлавіч Бабаед (нар. 8 кастрычніка 1958, в. Чаўнышкі, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач, пісьменнік. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1999).

Алесь Бабаед
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1958(1958-10-08) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, урач
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

У 1973 годзе скончыў Чаўнышкаўскую васьмігодку, у 1975 годзе — СШ № 1 г. Бешанковічы. Пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута працаваў урачом у Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. З 1980 года па 1982 год вучыўся на ваенна-медыцынскім факультэце Куйбышаўскага медінстытута. Працаваў галоўным урачом Дубраўскай участковай бальніцы Ушацкага раёна.

Творчасць правіць

Алесь Бабаед друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Беларусь», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», рэспубліканскіх газетах.

Выдаў зборнікі вершаў «Колеры шчасця і болю», «Ля вогнішча», «Цішыня прасторы», кнігі прозы «Свячанка», «Каля чыстых крыніц» (2014).

Літаратура правіць

  • Бабаед, А. Балада пра лёс / А. Бабаед // Ратуша : літаратурны альманах. Віцебск. 2014 / уклад. А. П. Лазебная. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — С.4-5.
  • Бабаед Алесь // Маладосць. — 1986. — № 6. — С. 176.
  • Бабаед Алесь // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2001. — С. 14-15.