Беларуская партыя незалежных сацыялістаў

(Пасля перасылкі з БПНС)

Беларуская партыя незалежных сацыялістаў (БПНС)) — палітычная партыя ў міжваеннай Польшчы, дзейнічала ў 19221925.

Створана С. А. Рак-Міхайлоўскім як левае крыло Беларускай сацыял-дэмакратычная партыі (БСДП). Спачатку не проціпастаўляла сябе сацыял-дэмакратам. Разам з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй, Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыяй і Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй удзельнічала ў рабоце Беларускага цэнтральнага выбарачага камітэта і распрацоўцы выбарчай платформы.

На выбарах у лістападзе 1922 г. Рак-Міхайлоўскі выбраны паслом на польскі сейм. Пазней да яго далучыліся паслы П. П. Валошын, П. В. Мятла, Б. А. Тарашкевіч, якія пад уплывам КПЗБ і КП(б)Б выйшлі з Беларускага пасольскага клуба і 24 чэрвеня 1925 г. утварылі ў сейме фракцыю — Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. У канцы 1925 г. паслы фракцыі разам з камуністамі пачалі ствараць аднайменную масавую арганізацыю, БПНС злілася з КПЗБ.

Літаратура правіць

  • Бергман, А. Сымон Рак-Міхайлоўскі: (Кароткі біяграфічны нарыс) // Беларускі каляндар 1980. — Беласток, 1980.
  • Палуян, У. А. Беларуская сялянска-рабочая грамада. — Мн., 1967.
  • Сідарэвіч, А. М. Беларуская партыя незалежных сацыялістаў /А. М. Сідарэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 394.