Павел Пятровіч Валошын
Павел Пятровіч Валошын (28 чэрвеня (10 ліпеня) 1891, в. Гаркавічы, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 3 лістапада 1937, Сандармох, цяпер, Карэлія, Расія[1]) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст[2]. Вёў актыўную палітычную дзейнасць у Заходняй Беларусі, сябра БСРГ і КПЗБ.
Павел Пятровіч Валошын | |
---|---|
Род дзейнасці | публіцыст, грамадскі дзеяч, палітык |
Дата нараджэння | 28 чэрвеня (10 ліпеня) 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 1937 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Бітвы/войны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1908—1912 гадах працаваў паштовым служачым у Крынках (Беласточчына). У 1912 годзе прызваны ў расійскае войска. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, быў паранены, трапіў у нямецкі палон[2]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі служыў міліцыянерам у Екацярынаславе. У жніўні 1919 года ў дзянікінскай арміі. Потым ваяваў на баку Чырвонай арміі (у атрадзе Рыгора Катоўскага і іншых часцях). У 1920 годзе трапіў у палон войска УНР. Па вызваленні працаваў служачым на чыгунцы ў Екацярынаславе.
У 1922 годзе вярнуўся на радзіму, якая па выніках Рыжскага міру апынулася ў складзе Польшчы (Заходняя Беларусь). Уваходзіў у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, потым у Беларускую партыю незалежных сацыялістаў[2]. 31 ліпеня 1923 года абраны дэпутатам польскага сейма[2] (замест знятага і высланага з краіны Уладзіміра Каліноўскага), увайшоў у Беларускі пасольскі клуб.
Стаў адным з заснавальнікаў Беларускай сялянскай работніцкай грамады (БСРГ)[2], у 1926—1927 гадах член яе ЦК. У 1926 годзе увайшоў у Камуністычную партыю Заходняй Беларусі (КПЗБ). У сейме ўдзельнічаў у абмеркаванні праектаў законаў пра парцэляцыю і асадніцтва, адбудову знішчаных вайной будынкаў і інш. Арганізатар і ўдзельнік мітынгаў у Беластоку, Гродне, Алекшыцах, Індуры, Крынках, Лунне, павятовых з’ездаў БСРГ у Гродне (верасень 1926), Саколцы (лістапад 1926), в. Стараберазова Бельскага павета (снежань 1926) і інш. Прымаў удзел у рабоце Цэнтральнага міжпартыйнага сакратарыята па барацьбе за амністыю палітвязням[3].
Пасля забароны БСРГ арыштаваны польскімі ўладамі ў лютым 1927 года. На працэсе над грамадоўцамі («працэс 56-ці») асуджаны на 12 гадоў турмы[2]. Адбываў арышт на Лукішках, у Вронках, Равічах. У выніку абмену палітычнымі зняволенымі з 1932 года ў СССР[2].
Выступаў з лекцыямі і публікацыямі ў Маскве, Ленінградзе, Пяцігорску, Днепрапятроўску. З сакавіка 1933 года жыў у Менску. Працаваў адказным сакратаром у ЦК МАДР БССР, памочнік дырэктара ў Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і ў Бібліяграфічным інстытуце пры гэтай бібліятэцы, займаўся грамадскай дзейнасцю[3].
Арыштаваны 1 верасня 1933 года ў Менску па адрасе: Падгорны завулак, д. 4, кв. 1 паводле справы «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 года Калегіяй ДПУ БССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер НКУС. Пакаранне адбываў на Салаўках, 9 кастрычніка 1937 года Асобай «тройкай» УНКУС па Ленінградскай вобласці зноў прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны на станцыі Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэла-Фінскай АССР (цяпер Мядзвеж’ягорскі раён, Карэлія, Расія)[4]. Пасмяротна рэабілітаваны паводле абодвух прыгавораў 16 жніўня 1956 года. Асабовая справа Пятра Валошына захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Зноскі
- ↑ Возвращенные имена. Книги памяти России (руск.)
- ↑ а б в г д е ё Волошин Павел Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 123. — 737 с.
- ↑ а б ЭГБ 1994, с. 214.
- ↑ Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. (укр.)
Літаратура
правіць- Бергман А. Павел Валошын // Беларускі каляндар на 1983 год. Беласток, 1983
- Мікула Я., Міхнюк У. Валошын Павел Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 214. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. (укр.)