Багдан Марцінавіч Храптовіч
(XVI ст.) дзяржаўца эйшышкскі
Багдан Марцінавіч Храптовіч (? — ?) — землеўласнік, заснавальнік галіны роду Храптовічаў-Багурынскіх.
Багдан Марцінавіч Храптовіч | |
---|---|
| |
Смерць | не раней за 1557 |
Род | Храптовічы |
Бацька | Марцін Храптовіч[1] |
Маці | Ганна з Глінскіх[d][1] |
Жонка | Аўдоцця з Друцкіх-Горскіх[d][1] |
Дзеці | Багдана з Храптовічаў[d][1] і Пётр Багданавіч Храптовіч[d][1] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з магнацкага роду Храптовічаў герба «Адравонж».
У 1528 годзе атрымаў ад дзядзькі Васіля Багданавіча маёнтак Багурын (Багурым) на Валыні. Ад Багдана пайшла галіна роду Храптовічаў-Багурынскіх.
Па заказу Багдана Марцінавіча Храптовіча Фёдар Кузьмін з Нясвіжа напісаў у 1538 г. Евангелле ў «малы аркуш»[2].
Сям’я
правіцьБыў двойчы жанаты. У першым шлюбе з дачкой Сенькі Алізара, у другім з Аўдоццяй Іванаўнай з Друцкіх-Горскіх. З Аўдоццяй меў дачку Багдану, якая выйшла замуж за Анікея Гарнастая, і сына Пятра, які ў першым шлюбе быў з Марцыянай Лубкоўнай, а ў дргуім з князёўна Настассяй Фёдараўнай Чартарыйскай.
Зноскі
- ↑ а б в г д Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 63. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — С. 50. — 280 с. — ISBN 5-343-00891-7.
Літаратура
правіць- Анатоль Грыцкевіч. Храптовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 219. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.