Анікей Гарнастай
Аніке́й Гарнаста́й (? — перад 1567) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын Астафія Гарнастая.
Анікей Гарнастай | |
---|---|
Нараджэнне | не пазней за 1517 |
Смерць | не раней за 1567 |
Род | Гарнастаі |
Бацька | Астафій Гарнастай |
Жонка | Анастасія Рыгораўна Грамыка[d] і Багдана Багданаўна з Храптовічаў[d] |
Дзеці | Фрыдэрык Гарнастай[d] |
Дваранін гаспадарскі ў 1529, дзяржаўца дубіцкі і каняўскі, ключнік віленскі ў 1533, пісар ВКЛ у 1539, староста чаркаскі і канеўскі да 1547, дзяржаўца любашанскі ў 1546—55, староста гомельскі з 1547 і рэчыцкі з 1555, пасля брата Івана з 1551 маршалак гаспадарскі.
Першай яго жонкай была Настасся, дачка Р. Грамыкі, другой — Багдана Храбтовіч, дачкой Багдана Марцінавіча Храптовіча, якая прынесла яму ў пасаг частку маёнткаў Горы і Дудаковічы ў Аршанскім павеце (па сваёй маці, князёўне Аўдоцці Друцкай-Горскай). Меў адзінага сына Фрыдэрыка, які памёр маладым без нашчадкаў, пасля чаго яго маёнткі перайшлі да стрыечных братоў.
Гаўрыла | Геранім | Самуэль | Міхал | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | Іван | Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Раман Івашкавіч | Астафій Гарнастай | Гермаген | Альжбета | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Астафій | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Анікей | Багдана | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
ЛітаратураПравіць
- Насевіч В. Гарнастаі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.