Астафій Іванавіч Гарнастай

Астафій Іванавіч Гарнастай (1530 — пасля 1582) — землеўласнік.

Астафій Іванавіч Гарнастай
Гіпацэнтаўр
Гіпацэнтаўр
Нараджэнне 1530[1]
Смерць не раней за 1582 ці 1577
Месца пахавання
Род Гарнастаі
Бацька Іван Гарнастай[3]
Маці Ганна з Саламярэцкіх[d][3]
Жонка Алена з Чартарыйскіх[d][1][2]
Дзеці Соф’я з Гарнастаяў[d][1]
Бітвы

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Гарнастаяў герба «Гіпацэнтаўр». Сын Івана і Ганны з Саламя­рэцкіх. Дата нараджэння невядомая. Каля 1550 г. страціў маці. Пасля смерці бацькі ў 1558 г. знаходзіўся пад апекай брата Гаўрыла. У 1565 годзе ён стаў афіцыйна паўналетнім. У 1566 г. ці крыху пазней ён прадаў вялікі дом у Вільні роду Радзівілаў.

Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне і ставіў почту ў 1567 г.: 33 коней і 16 драбаў[4][5].

Прыхільнасць да праваслаўя ён сведчыў праз дараванне рэлігійных рэчаў. У спісе рухомых рэчаў Кіева-Пячэрскага манастыра за 1593 г. было адзначана пра Евангелле, атрыманае ад Астафея Гарнастая. Яно было аздоблена чорным аксамітам. На пярэдняй дошцы былі выявы 4 Евангелістаў і Серафімаў. Вокладка была апраўлена серабром[6]. Адзінае не было адзначана якім чынам кніга патрапіла ў манастыр — праз тастамент ці даравальны запіс. З апісання зразумела, што раней яна належала бацьку, атрымаў Евангелле Астафей разам з царквой Івана Багаслова[5].

У пачатку 1570-х гг. (прынамсі да 1575 г.) перайшоў у кальвінізм. У 1577 г. выкупіў дом у Радзівілаў будынак у Вільні, які перадаў мясцовай кальвінісцкай грамадзе для збораў. Актыўна падтрымліваў кальвіністаў на Русі і Літве, дапамагаючы прапаведнікам ва ўласных уладаннях.

Пасля смерці Астафея пачаліся судовыя спрэчкі Гаўрылы Гарнастая з-за маёмасці з яго сям’ёй і апекунамі. Паводле тастамента імі былі прызначаны надворны падскарбі Фёдар Скумін Тышкевіч і Багдан Сапега. Жонка Астафея паведаміла Гаўрылу аб смерці брата, сказала пра дату пахавання. Ён збіраўся прыехаць у прызначаны дзень і хацеў яшчэ высветліць пра пазыкі. А яна пахавала цела не дачакаўшыся яго прыезду і прыўласціла маёнткі мужа. Працэс адбываўся ў перыяд 1582—1587 гг. Два бакі спрабавалі дамовіцца аб пагадненні. У 1586 г. дачка Зафея была ўжо замужам і выступала разам з мужам. У пагадненні адзначалася, што яны павінны прыехаць у Гародню ў 1586 г. для канчатковага вырашэння справы спадчыны па Астафею. Гаўрыла павінен прадставіць дзельчыя дакументы[7]. У 1590 г. адбыўся новы падзел паміж імі. Зафея атрымала Поразава, сяло Гушчын у Браслаўскім ваяводстве, а Геранім — Мінковічы, і іншыя сёлы ў Кіеўскім павеце[5][8].

У 1598 годзе яго жонка Галена ахвяравала Перасопніцкаму манастыру вёску Перасопніцу. У гэтым жа манастыры былі пахаваны Астафій Гарнастай, а потым і яго жонка.

Сям’я

правіць

Астафей быў жанаты з Галенай Чартарыйскай, дачкой князя Івана Чартарыйскага і Ганны Кузьмінічны Заслаўскай. Маці выдала пасаг на суму 2 000 коп літоўскіх грошаў, за што было запісана вена ў падвоеным памеры на 1/3 маёмасці[9]. Разам з цешчай падаў скаргу на Васіля Загароўскага аб невыкананні шлюбнай дамовы. Ён абяцаў ажаніцца з яе другой дачкой Кацярынай (1570). Пазней шлюб адбыўся[5][10].

У сям’і Астафея і Галены была толькі дачка Зафея, якая выйшла замуж за дынабаргскага старосту Адама Талвоша[5].

Зноскі

  1. а б в г Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 50. — ISSN 1232-7468
  2. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 30.
  3. а б Сліж Н. Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2012. — вып. 38. — С. 23. — ISSN 1232-7468
  4. Риб, т. 33: Литовская Метрика, отдел третий, ч. 3: Книги публичных дел. Переписи Литовского войска, Петроград 1915, стб. 502.
  5. а б в г д Наталля Сліж (Грод­на). Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ
  6. Архив Юго-Западной России издаваемый временною коммиссиею для разбора древних актов, высочайше учрежденною при Киевском Военном, Подольском и Волынском Генерал-губернаторе (далей: Архів ЮЗР), ч. 1, т. 1: Акты, относя щиеся к истории православной церкви Юго-Западной России, Киев 1914, с. 378.
  7. AGAD, Archiwum Potockich z Radzynia, sygn. 325, k. 1-2, 5-6, 16-18, 23-24, 2932, 39-46, 126.
  8. AGAD, Ar­chi­wum Po­toc­kich z Ra­dzy­nia, sygn. 326, k. 36-39.
  9. J. Wolff, Kniaziowie litewsko-ruscy…, s. 30.
  10. Архів ЮЗР, ч. 8, т. 3: Акты о брачном праве и семейном быте в Юго-Западной Руси в XVI—XVII вв., Киев 1909, с. 205—208; J. Wolff, Kniaziowie litewsko-ruscy…, s. 31.