Гермаген Гарнастай

Гермаген Іванавіч Гарнастай (? — 1553) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Гермаген Гарнастай
староста слонімскі[d]
пісар вялікі літоўскі
1551 — 1552
Смерць 1553
Род Гарнастаі
Бацька Іван Гарнастай
Маці Ганна з Саламярэцкіх[d]

БіяграфіяПравіць

Паходзіў са шляхецкага роду Гарнастаяў герба «Гіпацэнтаўр». Сын Івана і Ганны з Саламя­рэцкіх.

Займаў пасады пісара вялікага літоўскага і слонімскага намесніка. Жыццё яго прадстаўлена нешматлікімі дакументамі. Ён валодаў маёнткам Сакалоў (Берасцейскі павет)[1].

Маёнтак Такары (Берасцейскі павет) пасля смерці Гермагена перайшоў да братоў. Частка Такароў была застаўлена Гермагену ад бацькі Шчаснага Лукашэвіча Лычэвіча Такарэўскага. Заставу не змаглі выкупіць і прадалі Гаўрылу за 100 коп літоўскіх грошаў (1556). Ён жа выкупіў часткі маёнтка ў братоў Івана і Астафея (1556, 1570)[1].

Гермаген памёр бяздзетным. Ён быў унесены ў памяннік Супрасльскага манастыра. Пасля яго смерці Іван Гарнастай прадаў Івану Крошынскаму маёнтак Сакалоў з дворцам Высокі за 716 коп літоўскіх грошаў (1553). З-за службы ў вялікага князя літоўскага сын нарабіў шмат пазыкаў. Бацька вымушаны быў прадаць уласнасць сына, каб выплаціць грошы крэдыторам пасля яго смерці[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Наталля Сліж (Грод­на). Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ