Базельская ратуша

Базельская ратуша (ням.: Basler Rathaus) — ратуша ў швейцарскім горадзе Базелі.

Базельская ратуша.

Вядома, што на месцы сучаснай ратушы быў будынак 1290 года, палітычны цэнтр Базеля. У 1356 годзе моцнае землетрасенне разбурыла яго. У 1501 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага будынка. Ратуша Базеля была пабудавана з чырвонага пясчаніка ў стылі позняй готыкі ў 15071513 гадах на Рыначнай плошчы. У стагоддзі да будынка быў прыбудаваны левы флігель, а ў 18981904 гг пабудавана вежа.[1] Ва ўнутраным двары знаходзіцца статуя консула Луцыя Мунацыя Планка — заснавальнікаБазеля.[2]

У цяперашні час у ратушы размешчаны органы заканадаўчай (Вялікі савет) і выканаўчай улады кантона Базель-Штат, а таксама мэрыя Базеля. Ратуша даступная для наведвання турыстамі.

СпасылкіПравіць

Зноскі