Базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Сандамір)

Базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (польск.: Bazylika katedralna Narodzenia Najświętszej Maryi Panny) — каталіцкі касцёл у гарадзе Сандамір, Польшча.

Кафедральны сабор
Базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
польск.: Bazylika katedralna Narodzenia Najświętszej Maryi Panny
50°40′36,50″ пн. ш. 21°44′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Сандамір
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Сандамірская дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль готыка, барока
Заснавальнік Баляслаў III Крывавусты
Дата заснавання каля 1361
Дата пабудовы каля 1360
Сайт katedra.sandomierz.org
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Самая ранняя згадка пра храм, заснаваны Баляславам III Крывавустым, верагодна, каля 1120 года, сустракаецца ў буле Папы Яўгена III пад 1148 годам.

Гатычны касцёл у Сандаміры ўзведзены каля 1360 года і пашыраны ў першай палове XV ст. Барочны фасад храма датуецца 1670 годам. У 17081776 гадах у стылі барока быў перароблены і інтэр'ер хрма. У канцы XIX стагоддзя сабор быў абноўлены пад кіраўніцтвам кс. Я. Каршніцкага (прыватнасці быў абліцавальны цэглай фасад). З 1818 года — кафедральны сабор, з 1960 — малая базіліка.

Архітэктура правіць

 
Інтэр'ер сабора

Фрэскі правіць

 
Роспісы ў алтарнай частцы храма

Фрэскавы цыкл Сандамірскага сабора створаны ў 1430-я гады, але цалкам паноўлены ў 19321934 гг., у наш час дазваляе гаварыць толькі аб іконаграфічных прыёмах мастакоў-манументалістаў першай паловы XV ст. Фрэскі апісаны Юзафам Ракошным і Ф. Каперай, якія засведчылі, што роспіс паходзіць з часоў Ягайлы. Фрэскі былі выўлены ў 1887 г. падчас рэстаўрацыі сабора архітэктарам Канстанцінам Вайцяхоўскім  (польск.), які сфатаграфаваў іх і зрабіў апісанне.

Фрэскі захаваліся ў паўночнай частцы прэсбітэрыя і падзелены па вертыкалі на чатыры рэгістры-паясы. Сюжэты належаць да хрысталагічнага цыкла «Страсці Хрыстовы»: «Абмыванне ног», «Суд Пілата», «Тайная вячэра», «Пацалунак Іуды», «Уезд у Іерусалім» і інш.

Аднак да таго часу, пакуль з фрэсак не будуць выдалены напластаванні больш позніх часоў, дакладнага ўяўлення аб узроўні майстэрства і стылі фрэсак скласці амаль немагчыма.

Літаратура правіць

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.

Спасылкі правіць