Базіліка Святога Рэмігія
Базіліка Святога Рэмігія (фр.: Basilique Saint-Remi) — каталіцкая царква ў Рэймсе, былая манастырская царква абацтва святога Рэмігія, заснаванага ў VI стагоддзі. Сучасны будынак базілікі пабудаваны ў першай палове XI стагоддзя. У базіліцы знаходзіцца магіла Святога Рэмігія, аб'ект паломніцтва. Царква ўключана ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Каталіцкая царква | |
Базіліка Святога Рэмігія | |
---|---|
Basilique Saint-Remi | |
49°14′35″ пн. ш. 4°02′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Францыя |
Горад | Рэймс |
Канфесія | каталіцызм |
Епархія | Архідыяцэзія Рэймса |
Благачынне | Q100983146?[1] |
Ордэнская прыналежнасць | бенедыкцінцы |
Архітэктурны стыль | раманскі, готыка |
Будаўніцтва | 1049 |
Рэліквіі і святыні | магіла святога Рэмігія |
Статус | дзеючы храм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура і інтэр'ер
правіцьЦарква мае ў плане лацінскі крыж. Неф і рукавы трансепта - раманскія, гэта найбольш старажытныя часткі храма. Хор і галерэя з капліцамі выкананы ў гатычным стылі. Самая новая частка - фасад паўднёвага трансепта.
У апсіды захаваліся сапраўдныя вітражы XII стагоддзя, асаблівую каштоўнасць маюць старажытныя габелены, на якіх прадстаўлены эпізоды жыцця Святога Рэмігія.
У базіліцы пахаваны шэраг рэймскіх архіепіскапаў і членаў каралеўскіх сем'яў, у прыватнасці кароль франкаў Карламан, брат Карла Вялікага і кароль Францыі Людовік IV.