Байба Арвідаўна Рыўжа

Байба Арвідаўна Рыўжа (1 снежня 1949, Вентспілс, Латвія) — эканаміст, палітычны і дзяржаўны дзеяч. Замежны член НАН Беларусі (2017). Акадэмік Латвійскай акадэміі сельскагаспадарчых і лясных навук (1992), Акадэміі навук Латвіі (1999; чл.-кар. з 1995), член-карэспандэнт УАСГНІЛ (1991—1992), замежны член-карэспандэнт Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1992—2013), член Фларэнційскай акадэміі земляробства (2002), Каралеўскай Шведскай акадэміі лясной і сельскай гаспадаркі (2005), Літоўскай АН (2007), Расійскай АН (2014). Доктар эканамічных навук (1990), доктар хабілітаваны (1992).

Байба Арвідаўна Рыўжа
лат.: Baiba Rivža
Дата нараджэння 1 снежня 1949(1949-12-01) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, эканаміст, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера эканоміка[1]
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Трох Зорак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыла Латвійскую сельскагаспадарчую акадэмію (1973). З 1990 — выкладчык, з 1992 — прафесар, у 2002—2006 — дэкан факультэта эканомікі Латвійскага сельскагаспадарчага універсітэта. З красавіка 2006 па снежань 2007 — міністр адукацыі і навукі Латвійскай Рэспублікі. Адначасова ў 1996—2006 — старшыня Савета па вышэйшай адукацыі, у 2000—2005 — старшыня Савета Еўрафакультэта пры Латвійскім універсітэце. З 2000 — прэзідэнт Латвійскай акадэміі сельскагаспадарчых і лясных навук. У 2006—2010 — дэпутат Сейма Латвіі.

Прэмія Ленінскага камсамола Латвіі (1980).

Узнагароджана Ордэнам Трох зорак IV ступені (2000), Вялікім медалём Латвійскай акадэміі навук (2017).

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням сацыяльнага развіцця вёскі і развіцця сельскіх раёнаў, сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва, рэгіянальнага развіцця, рызык, даследаванняў рынку, распрацоўцы сістэмы мікракрэдытаў для жанчын. Шэраг работ асвятляе пытанні вышэйшай адукацыі.

Асноўныя працы

правіць
  • Производственный потенциал сельскохозяйственного предприятия. Рига, 1988.
  • Discourse on Rural Development in Latvia. Jelgava, 2003 (у суаўт.).
  • Risk assessment in renewable energy production from agriculture biomass in Latvia // Proc. Latv. Acad. Sci. Sec. B. 2012. Vol. 66, N 1-2 (у суаўт.).
  • The Improvement of Entrepreneurship Education Management in Latvia // Procedia — Social and Behavioral Sciences. 2014. Vol. 140 (у суаўт.).
  • Socio-economic Restructuring of Rural Space — a Feature of the 21st Century // Socialiniai Tyrimai. 2015. Vol. 2015, N 1 (у суаўт.).
  • Through economic growth to the viability of rural space // Entrepreneurship and Sustainability Issues. 2017. Vol. 5, N 2 (у суаўт.).

Крыніцы

правіць
  1. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі

правіць