Латвійскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт

Латвійскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт (лат.: Latvijas Lauksaimniecības universitāte) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова аграрна-тэхнічнага і прыродазнаўчага профілю, якая знаходзіцца ў Елгаве.

Латвійскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт
лат.: Latvijas Lauksaimniecības universitāte
Арыгінальная назва лат.: Latvijas Lauksaimniecības universitāte
Міжнародная назва англ.: Latvia University of Life Sciences and Technologies
Заснаваны 1938
Год закрыцця 1944
Рэарганізаваны 1957
Тып профільны ўніверсітэт
Размяшчэнне Елгава
Сайт llu.lv
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Вытокі вучэльні ўзыходзіць да 1863 года, калі ў Рыжскім політэхнічным інстытуце быў створаны факультэт сельскай гаспадаркі. У 1919 годзе ён стаў падраздзяленнем Латвійскага універсітэта. У 1936 годзе урад Латвіі прыняў рашэнне аб пераводзе сельскагаспадарчага факультэта ў Елгаву і стварэнні сельскагаспадарчай акадэміі. Афіцыйны дакумент аб стварэнні новага ўніверсітэта быў падпісаны Карлісам Ульманісам 23 снежня 1938 года.

Сядзібай універсітэта стаў Елгаўскі палац, але пасля яго разбурэння ў 1944 годзе ў выніку ваенных дзеянняў, універсітэт практычна спыніў сваё існаванне. Ён быў зноў адкрыты ў Рызе як Латвійская сельскагаспадарчая акадэмія. 19 кастрычніка 1957 года Савет Міністраў Латвійскай ССР прыняў рашэнне аб вяртанні ўніверсітэта ў Елгаву. Пераезд трываў да 1964 года.

У 1991 годзе пасля аднаўлення незалежнасці Латвіяй акадэмія была перайменавана ў Латвійскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт. 6 сакавіка 2018 года сенат універсітэта зацвердзіў назву "Latvia University of Life Sciences and Technologies" у якасці афіцыйнай назвы вучэльні на англійскай мове.

Спасылкі правіць