Бакурыяні[3] (груз. ბაკურიანი) — пасёлак гарадскога тыпу ў Баржомскім муніцыпалітэце Самцхэ-Джавахеты Грузіі. Насельніцтва — 1 879 чалавек (2014 г.). Пасёлак звязаны з Баржомі аўтамабільнай дарогай і вузкакалейнай чыгункай. Гарналыжны курорт, размешчаны на вышыні каля 1700 м над узроўнем мора на паўночным схіле Трыялецкага хрыбта.

Бакурыяні
груз. ბაკურიანი
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
1 700 м
Насельніцтва
  • 1 737 чал. (2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
1204[2]
Афіцыйны сайт
Бакурыяні на карце Грузіі
Бакурыяні (Грузія)
Бакурыяні
Бакурыяні (Грузія)
Бакурыяні

Разам з Баржомі прэтэндаваў на правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года. Пасёлак таксама знакаміты сваімі мінеральнымі крыніцамі і батанічным садам Грузінскай Акадэміі навук. Побач з Бакурыяні знаходзіцца радовішча андэзіта. Гарналыжны курорт Бакурыяні — зімовы курорт, размешчаны за 180 км на захад ад Тбілісі.

Зноскі

  1. https://www.geostat.ge/en/modules/categories/41/population
  2. Грузінская пошта — 1805.
  3. карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).