Балеарская аперацыя

Балеарская аперацыя (7 жніўня — 20 верасня 1936) — спроба рэспубліканцаў выбіць нацыяналістаў з Балеарскіх астравоў падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Балеарская аперацыя
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Мальёрка і бліжэйшыя астравы. Шэрым колерам паказаны максімальныя поспехі рэспубліканцаў.
Мальёрка і бліжэйшыя астравы. Шэрым колерам паказаны максімальныя поспехі рэспубліканцаў.
Дата 7 жніўня20 верасня 1936
Месца Балеарскія астравы
Вынік перамога нацыяналістаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы Нацыяналісты

Каралеўства Італія

Камандуючыя
Альберта Баё
Мануэль Урыбары
Арканавальда Банакорсі
Сілы бакоў
8000 міліцыянтаў 1200 рэгулярных войскаў, 300 нацыянальных гвардзейцаў, 2000 фалангістаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя

правіць

Падчас ліпеньскага путчу 1936 года нацыяналістам удалося ўзяць пад кантроль усе Балеарскія астравы, акрамя Меноркі. Пасля падаўлення паўстання ў Мадрыдзе і Барселоне рэспубліканцы перайшлі ў наступленне па ўсіх напрамках. Ужо 23 ліпеня рэспубліканская авіяцыя нанесла бомбавы ўдар па Пальме і Кабрэра. У пачатку жніўня яны вырашылі адбіць Балеары ў нацыяналістаў.

Ход падзей

правіць

2 жніўня 1936 года калона каталонскай міліцыі пад кіраўніцтвам Альберта Баё прыбыла на востраў Менорка і пачала рыхтавацца да аперацыі. На наступны дзень рэспубліканская авіяцыя здзейсніла яшчэ адзін налёт на Пальму. 6 жніўня падрыхтоўка да аперацыі была скончана. План быў падтрыманы Цэнтральным камітэтам антыфашысцкай міліцыі Каталоніі і рэгіянальным урадам Каталоніі; цэнтральны ўрад упадабаў назіраць, не ўмешваючыся.

7 жніўня сфарміраваная ў Валенсіі калона міліцыі пад кіраўніцтвам Мануэля Урыбары захапіла востраў Фарментэра. 8 жніўня сфарміраваная ў Барселоне калона пад кіраўніцтвам Альберта Баё (таксама вядомая як «Балеарская калона») высадзілася на востраве Івіса і пры дапамозе калоны Урыбары авалодала ім. Аднак пасля гэтага паміж Баё і Урыбары адбыўся раскол, і валенсійская калона Урыбары вярнулася на мацярык. Тым часам 13 жніўня на востраве Кабрэра высадзіліся 400 анархістаў, не звязаных з сіламі Баё — Урыбары. 15 жніўня Баё прыляцеў на Кабрэру і прапанаваў анархістам высадзіцца на востраве Драганера, але тыя адмовіліся ўдзельнічаць у сумеснай аперацыі і вырашылі дзейнічаць самастойна, высадзіўшыся ў Кала-Мандыя і Кала-Ангіла.

16 жніўня 8000 чалавек пад камандаваннем Альберта Баё пры падтрымцы значных сіл рэспубліканскага флоту высадзіліся на востраве Мальёрка і захапілі 7 км яго ўсходняга ўзбярэжжа. Пасля гэтага рэспубліканцы рушылі праз востраў да сталіцы правінцыі.

Сітуацыя рэзка змянілася, калі ў канцы жніўня на дапамогу іспанскім нацыяналістам пачалі прыбываць італьянцы. 26 жніўня ў Пальме высадзіўся Арканавальда Банакорсі, які ўзяў на сябе камандаванне дэзарганізаванымі нацыяналістамі. На дапамогу паўакружаным у Пальме нацыяналістам прыйшлі некалькі італьянскіх ваенных самалётаў. Іх абстрэлы і бамбёжкі з брыючага палёту ўнеслі паніку ў шэрагі дэсантнікаў, якія запатрабавалі вяртання дадому. 2 верасня быў знішчаны зброевы склад рэспубліканцаў, што размяшчаўся ў старой каменяломні, і ў ноч з 4 на 5 верасня міліцыя Баё пачала эвакуацыю з Мальёркі.

Вынікі і наступствы

правіць

Праз тыдзень анархісты пакінулі Кабрэру. Банакорсі абвясціў сябе камандуючым усімі войскамі нацыяналістаў на Мальёрцы, і стварыў атрад «Цмокі смерці». 20 верасня ён на чале 500 чалавек высадзіўся на востраве Івіса. У выніку з усіх Балеарскіх астравоў у руках рэспубліканцаў застаўся толькі востраў Менорка, які яны ўтрымлівалі да 1939 года.

Літаратура

правіць
  • С. Ю. Данилов. «Гражданская война в Испании» — Москва: «Вече», 2004. ISBN 5-9533-0225-8