Балотнік плоскі
Балотнік плоскі[3] (Callitriche platycarpa) — від двухдольных раслін роду Балотнік (Callitriche) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Упершыню апісаны нямецкім батанікам Фрыдрыхам Кютцынгам у 1832 годзе[4].
Балотнік плоскі | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Callitriche platycarpa Kütz., 1832 | |||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||
|
У некаторых крыніцах лічыцца сінонімам балотніка караткаплоднага (Callitriche cophocarpa)[5].
Распаўсюджанне, апісанне правіць
Распаўсюджаны галоўным чынам у Заходняй Еўропе: у Бельгіі, Чэхіі, Даніі, Францыі, Германіі, Ірландыі, Італіі, Люксембургу, Нідэрландах, Польшчы, Швейцарыі і Вялікабрытаніі; нязначныя субпапуляцыі маюцца таксама на Пірынейскім паўвостраве[6]. Тыпавы асобнік сабраны ў Германіі[7].
Водная расліна , якая расце ў прэсных вадаёмах. Лістаразмяшчэнне разеткавае; лісце прымацаванае да ніткападобнага (дыяметрам менш за 1 мм) сцябла[8].
Заўвагі па ахове правіць
Па дадзеных Міжнароднага саюза аховы прыроды від не мае пагроз існавання (статус «LC»). Колькасць асобнікаў расліны, верагодна, працягвае павялічвацца[6].
Сінонімы правіць
Сінанімічныя назвы[4]:
- Callitriche aquatica subsp. platycarpa (Kütz.) Bonnier & Layens
- Callitriche font-queri P. Allorge
- Callitriche platycarpa var. elongata Kütz.
- Callitriche platycarpa var. latifolia Kütz.
- Callitriche platycarpa var. rigidula Kütz.
- Callitriche platycarpa var. sterilis Kütz.
- Callitriche platycarpa var. undulata Kütz.
- Callitriche stagnalis var. platycarpa (Kütz.) Lloyd & Fouc.
- Callitriche stagnalis subsp. platycarpa (Kütz.) Nyman
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Callitriche platycarpa Kütz. — The Plant List
- ↑ Болотник короткоплодный — Callitriche platycarpa — Перечень субтаксонов — Плантариум [{{{1}}} Архівавана] {{{2}}}.
- ↑ а б Callitriche platycarpa (Various-leaved Water-starwort)
- ↑ IPNI Plant Name Details
- ↑ Callitriche Stem Elongation is controlled by Ethylene and Gibberellin : Abstract : Nature
Спасылкі правіць
- Болотник короткоплодный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Callitriche cophocarpa Sendtner (Красовласка короткоплодная) // ИАС «ООПТ России» (руск.)