Балтыйская міфалогія

Пад балтыйскай міфалогіяй варта разумець дахрысціянскія міфалагічныя ўяўленні балцкіх (лета-літоўскіх) плямёнаў. Гэтыя плямёны захоўвалі язычніцкія вераванні аж да XV стагоддзя — пакуль, нарэшце, не былі звернуты ў хрысціянства падчас Паўночных крыжовых паходаў.

Фарміраванне і крыніцы

правіць

Найстаражытнейшыя звесткі пра міфалогію і рытуалы балцкіх плямён, апроч археалагічных крыніц, адносяцца да канца І ст. н.э. Апісваючы эстыяў, якіх атаясняюць са старажытнабалцкімі плямёнамі, Тацыт паведамляе, што яны пакланяюцца прамаці багоў і, як адметную рысу свайго культу, носяць на сабе знакі дзікоў. Некаторыя звесткі пра рэлігію прусаў змяшчае англа-саксонскае апісанне падарожжа Вульфстана (канец ІХ ст) і жыццяпісы епіскапа Адама Брэменскага, які спрабаваў распаўсюдзіць сярод прусаў хрысціянства. Арабскі географ Ідрысі паведамляе аб пакланенні агню, була Папы Рымскага Інакенція III ад 5 кастрычніка 1199 года згадвае ушанаванне балтамі дрэваў, траў, крыніц, жывёл. Пазнейшыя пісьмовыя крыніцы — «Хроніка Прускай зямлі» П. Дусбурга (XIV ст), працы польскага гісторыка Я. Длугаша (XV ст), нямецкага манаха С. Грунаў, літоўскіх пісьменнікаў Мажвідаса, Даўкшы, Брэткунаса, польскіх гісторыкаў М. Стрыйкоўскага, Я. Ласіцкага (XVI ст). Яны, аднак, змяшчаюць шмат сумнеўных звестак, а таксама вольна дапаўняюць вобразы багоў беспадстаўнымі паралелямі з антычнай міфалогіі.

У XVI ст. хрысціянізацыя балцкіх народаў паспяхова завяршылася, але рэшткі язычніцтва захаваліся ў сферы неафіцыйнай культуры, фальклоры, традыцыях, мове. Крыніцай рэканструкцыі міфаў з'яўляецца народная разьба, вышыўкі, арнаменты.

Асноўныя божаствы

правіць

Духі і істоты

правіць

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць