Ян Ласіцкі

(Пасля перасылкі з Я. Ласіцкі)

Ян Ласі́цкі (польск.: Jan Łasicki; каля 1534 — не раней за 1599) — польскі гісторык, бібліёграф, рэлігійны пісьменнік-палеміст.

Ян Ласіцкі
Дата нараджэння 1534[1][2][…]
Дата смерці 1602[1] ці 1605
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, багаслоў, дыпламат, бібліёграф, выхавацель
Навуковая сфера гістарыяграфія[3], педагогіка[3] і багаслоўе[3]
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Ласіцы Сахачоўскага павета Раўскага ваяводства (Мазовія). Паходзіў з дробнай мазавецкай шляхты. Кальвініст. У 1556—1561 гадах вучыўся ў гімназіях і ўніверсітэтах Страсбургу, Жэневы, Лазаны, Цюрыху, Падуі, пазней вандраваў па Швейцарыі, Францыі, Нідэрландах, Англіі; у Парыжы ледзь пазбегнуў гібелі ў Варфаламееўскую ноч (24 жніўня 1572).

Актыўна ўдзельнічаў у міжканфесійнай палеміцы, перапісваўся з вядучымі дзеячамі еўрапейскай Рэфармацыі. Меў разнастайныя навуковыя інтарэсы: напісаў шэраг прац па гісторыі рэлігіі, гісторыі панавання Стэфана Баторыя, нарыс гісторыі Францыі (першы польскі твор такога кшталту), і іншыя (усе на лацінскай мове); цікавіўся дакладнымі навукамі. Лічыцца заснавальнікам польскай бібліяграфіі.

У 1581 годзе вярнуўся з апошняй вандроўкі за межы Рэчы Паспалітай, у 1582 годзе пазнаёміўся з літоўскім падскарбіям, кашталянам менскім Янам Глябовічам (кальвіністам), які запрасіў яго ў ВКЛ; выхоўваў дзяцей Глябовіча Яна і Мікалая, жывучы то ў Вільні, то ў рэзідэнцыі Глябовічаў у Заслаўі. Увайшоў у рознаверны асяродак віленскіх інтэлектуалаў (Цыпрыян Базылік, Андрэй Волан, Паўль Одэрборн і іншыя). У 1582 годзе выдаў у Шпаеры (Германія) зборнік прац розных аўтараў «Пра рэлігію, ахвярапрынашэнне, вясельныя і пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў і татараў» (назва пазычаная з трактата Одэрборна), у які ўвайшоў і арыгінальны твор Ласіцкага. Апісаў народныя адзенне, стравы, абрады беларусаў, архітэктуру Вільні, Полацка, беларускіх вёсак; крытычна ставіўся да перажыткаў паганства, забабонаў, неадукаванасці насельніцтва ВКЛ. У рэлігійнай палеміцы выступаў як супраць каталіцкай рэакцыі (у 1584 годзе бараніў Андрэя Волана ад Пятра Скаргі), так і супраць радыкальных пратэстанцкіх плыняў (асуджаў антытрынітарыяў, Фаўста Соцына).

Апошнія звесткі пра Ласіцкага паходзяць з Заслаўя (ліпень 1599). Пасмяротна выйшаў яго твор «Пра багоў самагітаў, іншых сарматаў і несапраўдных хрысціян» (Базель, 1615) — першы сістэматычны выклад балцкіх язычніцкіх вераванняў.

  • De Russorum, Moscovitarum et Tartarorum religione… Spirae, 1582.
  • De diis Samogitarum caeterorumque Sarmatarum… Basileae, 1615.

Зноскі

  1. а б Jan Łasicki // Early Modern Letters Online Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jan Łasicki // NUKAT — 2002.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць