Бальзамін дробнакветны

Бальзамі́н дробнакветны[3], Бальзамін дробнакветкавы[4] (Impatiens parviflora) від кветкавых раслін з роду Бальзамін (Impatiens) сямейства Бальзамінавыя (Balsaminaceae).

Бальзамін дробнакветны

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Impatiens parviflora DC., 1824


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503159
NCBI  191132
EOL  486847
GRIN  t:19843
IPNI  374266-1
TPL  kew-2862981
Бальзамін дробнакветкавы
Бальзамін дробнакветны

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 см з вострапілавата-зубчастым лісцем з залозкамі на зубчыках, блякла-жоўтымі з чырвонымі плямінамі кветкамі памерам да 1 см, па 4—5 на стаячых кветаножках, якія выходзяць з пазух лісця. Чашачка кветкі складаецца з трох чашалісцікаў, адзін відазменены ў прамую, радзей увагнутую шпорку. Сцябло голае, часам разгалінаванае. Плод — струкападобная каробачка. Ад дотыку спелы плод трэскаецца с лёгкім гукам раскідваючы насенне.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Паходзіць з Сярэдняй Азіі, з XIX стагоддзя распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе з батанічных садоў. На тэрыторыі Беларусі адзін з найбольш распаўсюджаных небяспечных заносных відаў, добра натуралізаваўся у прыродных супольнасцях. Расце па берагах рэк, азёр, на засмечаных мясцінах. Любіць урадлівую глебу і вільготныя, цяністыя мясціны. Цвіце ў ліпені—жніўні.

Значэнне і ўласцівасці правіць

З’яўляецца атрутнай раслінай. Злоснае пустазелле. Хімічны склад дастаткова не вывучаны, але вызначана, што лісце і сцябло маюць седатыўнае, гіпатэнзіўнае, кроваспыняльнае дзеянне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць