Баляслаў Баляслававіч Віленчыц

Баляслаў Баляслававіч Віленчыц (нар. 3 красавіка 1943, в. Залоззе (з 1966 у складзе в. Казейкі), Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне оптыкі і прыбораў і метадаў эксперыментальнай фізікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1995), старшы навуковы супрацоўнік (1987).

Баляслаў Баляслававіч Віленчыц
Дата нараджэння 3 красавіка 1943(1943-04-03) (81 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1995)
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
залаты медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ нагрудны знак «Вынаходнік СССР»

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1975). У 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1995 годзе — доктарскую.

Працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР (1970—1975), Інстытуце прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1976, галоўны навуковы супрацоўнік).

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя інтарэсы: аптычная дыягностыка газавых і аэразольных патокаў.

Распрацаваў метады вымярэння фізічных характарыстык газавых патокаў, фарміравання і дыягностыкі параметраў лазерных пучкоў, стварыў новы навуковы кірунак, які дазваляе комплексна вырашаць праблемы інжынернай экалогіі.

Па выніках распрацовак і даследаванняў апублікавана больш за 170 навуковых прац, атрымана больш за 50 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы. Яго градыентна-аптычныя і градыентна-дынамічныя сістэмы дэманстраваліся на спецыялізаваных выстаўках у Мінску, Санкт-Пецярбургу, Маскве, Варшаве, Дэлі, Пекіне, Гановеры, Лейпцыгу.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны дыпломамі, залатым і чатырма сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР, знакам «Вынаходнік СССР» (1984). У 1991 годзе была прысуджана Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Бібліяграфія

правіць
  • Градиентно-оптическая диагностика газовых и аэрозольных потоков : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.05 ; 01.04.01 / Виленчиц Болеслав Болеславович. — Минск, 1995.
  • Градиентно-оптическая диагностика параметров газовых потоков / Д. С. Умрейко, Б. Б. Виленчиц, В. К. Попов // Спектроскопия и люминесценция молекулярных систем / [Умрейко Д. С. и др.]. — Минск, 2003. — С. 351—363.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Виленчиц Болеслав Болеславович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 672.
  • Віленчыц Баляслаў Баляслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 169—170. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Віленчыц Баляслаў Баляслававіч // Памяць : Стаўбцоўскі раён. — Мінск, 2004. — С. 683.