Баляслаў Таўрагінскі

Баляслаў Таўрагінскі, або Баляслаў Туган-Таўрагінскі (польск.: Bolesław Tuhan-Taurogiński; 1 мая 1904, Радзівіламонты каля Нясвіжа — 5 чэрвеня 1974, Варшава) — польскі гісторык, архівіст.

Баляслаў Таўрагінскі
Дата нараджэння 1 мая 1904(1904-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 1974(1974-06-05) (70 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці гісторык, архівіст
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

У 1926 годзе скончыў гімназію імя Уладзіслава Сыракомлі ў Нясвіжы. У 1926-1929 гадах вывучаў гісторыю на гуманітарным факультэце ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя ў Вільні. 3 10 кастрычніка 1929 да верасня 1939 года займаў пасаду памочніка архіварыуса Архіва Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў у Варшаве, пасля да 15 мая 1945 года быў яго дырэктарам. За 15 гадоў працы Таўрагінскі упарадкаваў і склаў новыя вопісы да наступных фондаў архіва Радзівілаў (т.зв. Działy): AR Dz. V «Listy domów obcych» (1929—1933,1937); AR Dz. XXV «Inwentarze dóbr» (1931); AR Dz. IV «Listy kiążat Radziwiłłów» (1933—1934); AR Dz.VII Akta wojskowe (1935); AR Dz. I «Dokumenty pergaminowe» (1934—1935); AR Dz. II «Dokumenty historyczne»; AR Dz. XXVI «Rejestra skarbów i wszelkiego ruchomego majątku» (1938); AR Dz. ІII «Listy monarchów i ich rodzin» (1939). Названыя інвентары і цяпер маюць практычнае значэнне. Таўрагінскі ўдзельнічаў у падзеле Архіва Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў на т.зв. гістарычную і гаспадарча-адміністрацыйную ці эканамічна-адміністрацыйную часткі. Асноўная маса першай гістарычнай часткі была вывезена Радзівіламі ў Варшаву яшчэ ў 1919 годзе, гаспадарча-адміністрацыйная заставалася ў Нясвіжы да 1940 года. Здзяйсняючы названы праект, Таўрагінскі ў 1935 годзе падрыхтаваў «Нарыс Нясвіжскага архіва» — каштоўную крыніцу, якая змяшчала спіс аддзелаў варшаўскай і нясвіжскай частак збору з указаннем іх складу, узроўню ўпарадкаванасці і размяшчэння. У 1940 годзе "Нарыс" дазволіў тагачаснаму ўладальніку нясвіжскай часткі архіва — АН БССР — ініцыяваць працэс рэстытуцыі вывезеных матэрыялаў з Польшчы. У 1937—1938 гадах выдаў працы «Z dziejów Nieświeża» і «Katalog działowy Archiwum nieświeskiego»НАРБ захоўваецца пераклад яго каталога Нясвіжскага архіва, які надрукаваны ў 7-м выпуску зборніка «Вяртанне», 2002), падрыхтаваў да публікацыі «Genealogia Radziwiłłów», выданню якой перашкодзіла Другая сусветная вайна.

Падчас нацысцкай акупацыі Польшчы[ru] Таўрагінскі здолеў захаваць архіў, утрымліваў яго на ўласныя сродкі, захаваў права прыватнай уласнасці Радзівілаў на збор і не дапусціў поўнай канфіскацыі яго нямецкімі ўладамі, прадухіліў вываз архіва ў Мінск для аб’яднання з т. зв. гаспадарча-адміністрацыйнай часткай Нясвіжскага архіва Радзівілаў. Нягледзячы на цяжкасці ваеннага часу, Таўрагінскі працягваў упарадкаванне дакументаў — у 1942 годзе распачаў складанне каталога планаў (Dz. XXIV), а ў 1943 годзе ўпарадкаваў фонд «Archiwum familijne sekretne» (Dz. XIII). Намаганні Таўрагінскага па захаванні збору не перашкодзілі нацыстам у верасні 1944 года вывезці дакументы ў Аўстрыю. Яны былі вернуты ў Варшаву толькі ў красавіку 1946 года і ўключаны ў склад Галоўнага архіва старажытных актаў. Падчас і пасля вайны Таўрагінскі займаўся таксама пошукамі бібліятэкі з Нясвіжскага замка (каля 20 000 тамоў), вывезенай нямецкімі акупантамі з Мінска ў 1943 годзе.

Пасля вызвалення Польшчы кіраваў Дзяржаўным архівам ў Шчэціне. У 1949 годзе падрыхтаваў «Спіс фондаў Шчэцінскага архіва станам на 1945 г.». 3 1950 года працаваў у Аддзеле падворскіх актаў Галоўнага архіва старажытных актаў у Варшаве, дзе захоўваўся і былы Архіў Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў, а потым у створаным самім Таўрагінскім картаграфічным аддзеле.

У 1952 годзе пакінуў архіўную службу і ўладкаваўся на працу ў бібліятэку Галоўнай школы сельскай гаспадаркі ў Варшаве. У 1955—1969 гады напісаў шэраг прац пераважна бібліяграфічнай і архіўнай тэматыцы. Вянец навуковай спадчыны Таўрагінскага -- праца «Z dziejów Archiwum Radziwiłłów oraz wartość zbiorów dla nauki polskiej» (1969).

  • Nieśwież. Warszawa, 1937; Dane archiwalne o artystach na dworze ks. Radziwiłłów XVI—XIX w. // Prace Komisji historii sztuki Towarzystwa przyjaciół nauk w Wilnie. T. 1—3, 1936—1939;
  • Archiwum Państwowe w Szczecinie// Dzisiejsze Pomorze Komunikat Działu Informacji Naukowej, Wydział Pamorzoznawczy, Instytut Bałtycki, 1946;
  • Archiwum Państwowe w Szczecinie// Zapiski Towarzystwa Naukowego w Toruniu. T. 13. 1947; Wskazówki dla prowadzących Biblioteki Zakładowe Szkoły Głównej Gospodarstawa Wiejskiego. Warszawa, 1960

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць