Баравыя (Людвіноўскі сельсавет)

вёска ў Людвіноўскім сельсавеце Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі

Баравы́я[1] (трансліт.: Baravyja, руск.: Боровые) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.

Вёска
Баравыя
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222429
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213834021
Баравыя на карце Беларусі ±
Баравыя (Людвіноўскі сельсавет) (Беларусь)
Баравыя (Людвіноўскі сельсавет)
Баравыя (Людвіноўскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Баравыя (Людвіноўскі сельсавет)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 39 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 19 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 142 км ад Мінска, каля аўтадарогі МіхнічыСліпкі.

Гісторыя правіць

У 1800 годзе засценак у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць В. Козела.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Крывічы[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрыніка 1940 г. ў Касцяневіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 31 мая 1949 г. створаны калгас «Новая праца». З 20 студзеня 1960 г. ў Мінскай вобласці. Землі ў складзе саўгаса «Беларускі».

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 14 жыхароў, 2 двары.
  • 1921 год — 45 жыхароў, 8 двароў[3].
  • 1931 год — 59 жыхароў, 7 двароў[4].
  • 1988 год — 55 жыхароў, 30 двароў.
  • 2008 год — 7 жыхароў, 5 гаспадарак.
  • 2019 год — 6 чал.

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28

Літаратура правіць

Спасылкі правіць