Баргузінская катлавіна
Баргузінская катлавіна — міжгорная катлавіна ў Расіі, у Бураціі, паміж Баргузінскім і Ікацкім хрыбтамі.
Працягласць катлавіны з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход складае больш чым 200 км. Шырыня дасягае 35 км, вышыня — да 600 м.
Цэнтральная нізкая частка катлавіны ўяўляе сабой балотна-лугавую прырэчную раўніну шырынёй да 15 км. Правы бераг ракі Баргузін прадстаўлены нахільнай раўнінай з адноснай вышынёй да 100—200 м і занятай лесастэпам і хваёвымі лясамі. Левабярэжжа — больш роўная паверхня з дробнадзярновінна-метлюжковымі стэпамі, якія змяняюцца хваёвымі барамі з участкамі лугоў, на паўночным усходзе — лістоўнічна-хваёвымі лясамі. Прысутнічаюць пясчаныя масівы з эолавым рэльефам — барханы, грады, катлавіны выдзіманні.
Літаратура
правіць- Баргузинская котловина (физическая карта, масштаб 1:1 000 000) // Национальный атлас России. — М.: Роскартография, 2004. — Т. 1. — С. 254. — 496 с. — 3 000 экз. — ISBN 5-85120-217-3.
Спасылкі
правіць- Баргузинская котловина // «Банкетная кампания» 1904 — Большой Иргиз. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2005. — С. 39. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 5-85270-331-1.
- Баргузинская котловина // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.).
- Баргузинская катлавіна — артыкул з Геаграфічнай энцыклапедыі.
- «Прырода Байкала». Зямля тысячы духаў (Баргузинская даліна).