Барджыгін
Барджыгін («сінявокія» ці «шэры воўк»; халха-мангольская мова: Боржигин; кітайская мова: 博爾濟吉特; піньін: Bó'ěrjìjítè) — напаўлегендарны старажытнаалтайскі род (абок), які паходзіць ад Буртэ-Чыно (жыў у III ст., пасяліўся ў Хэнтэі (цэнтральна-ўсходняя Манголія) ля гары Бурхан-Халдун). Ад шлюбу Дабун-Мэргэна з Алан-гаа пайшлі пяць мангольскіх (Бэлгунут, Бугунут, Хатагін, Салджыут, уласна Барджыгін) і чатыры айрацкія роды (плямёны). З роду Барджыгін пасля вылучыліся шматлікія вядомыя роды, такія як Барулас, Урууд, Мангуд, Тайджыут, Чанос, Кіят і іншыя. Заснавальнікам роду Кіят быў Хабул-хан, першы агульнамангольскі хан, прадзед (элэнчэг) Чынгісхана. Унук Хабул-хана Есугэй-багатур заснаваў род Кіят-Барджыгін. Найменне роду, мабыць, тлумачыцца тым, што менавіта ў Есугэя і яго нашчадкаў выявіўся характэрны выгляд Барджыгінаў. Усе нашчадкі Есугэя, у тым ліку і яго сын Чынгісхан, належалі да роду Кіят-Барджыгін.
Пры гэтым, усе роды якія вылучыліся былі па стаўленні да роду Барджыгінн косткай (ясун) і складалі разам з ім велізарны экзагамны род, шлюбы ўнутры якога былі забаронены.
Прадстаўнікі роду дагэтуль карыстаюцца пашанай сярод манголаў, нягледзячы на тое, што за часы камуністычнага рэжыму шмат іх роду было вынішчана, а ўжыванне родавага наймення было забаронена да 1997, што стала прычынай страты памяці пра сваіх продкаў.
Радавод
правіцьРадавод засноўваецца на сямейных спісах (ургийн бичиг) манголаў, «Таямнічым апавяданні» («Таемнай гісторыі манголаў») і «Алтан дэптэр» («Залатая кніга»), афіцыйнай гісторыі, вытрымкі з якой прыводзіў Рашыд ад-Дзін.
Ранні радавод
правіцьБуртэ-Чыно (літ. Шэры Воўк), ж. — ад 254 Гаа-Марал (літ. Прыгожая самка)
- Батцагаан (літ. Моцна Белы)
- Тамачы
- Харычар-Мэргэн (літ. Добры Лучнік)
- Уўжым Буўрал (літ. Спакойны Стары)
- Саліхажу
- Іх нудэн (літ. Вялікавокі)
- Сэмсачы
- Харчу
- Барджыгідэй-Мэргэн, першы з мангольскіх князёў, які насіў родавае імя Мэн. Ж. — Мангалжын-гаа, адзіная дачка Харылардай-Мэргэна
- Харчу
- Сэмсачы
- Іх нудэн (літ. Вялікавокі)
- Саліхажу
- Уўжым Буўрал (літ. Спакойны Стары)
- Харычар-Мэргэн (літ. Добры Лучнік)
- Тамачы
Альтан Ураг (Залатое дрэва; радавод непасрэдных продкаў Чынгісхана)
правіцьБаданчар (970-?)
- Хабічы-баатур (літ. Спраўны; у Рашыд ад-Дзіна Бука; 989-?)
- Мэнэн-Тудун (Дутум-Менен)
- Хачы-хулэг (Хачы-Кулюк)
- Хайду, жыў ва Унутранай Манголіі на рацэ Анон, каля 1030 аб'яднаў мангольскія плямёны і быў прызнаны кітайцамі за хана
- Хачын
- Наягідай, заснавальнік роду Наякін
- Хачыў
- Барултай, адзін з заснавальнікаў роду Барултай
- Хачула
- Еке-Барул, адзін з заснавальнікаў роду Барултай
- Учуган-Барул, адзін з заснавальнікаў роду Барултай
- Хачыюн
- Харандай
- Начын-баатур
- Хачы-хулэг (Хачы-Кулюк)
- Мэнэн-Тудун (Дутум-Менен)
- Баарыдай, заснавальнік роду Баарын, да якога належаў паплечнік Чынгісхана і першы ўладар айратаў Харчы-наён
Апроч таго ў Баданчара былі два прыёмныя сыны Джадарадай (заснавальнік роду Джадаран, з якога паходзіў Джамуха, пабрацім (анда) і супраціўнік Чынгісхана) і Чжаўрэдай (Буктай; заснавальнік роду Чжаўрэід).
Кіяты
правіцьХабул-хан (1101—1148), першы хан усіх манголаў (Хамаг Монгол), заснавальнік роду Кіят
- Ахін-бархаг (Укін-Баркак), замардаваны чжуржчэнямі
- Хутухту-Джуркі, заснавальнік роду Джуркі
- Сэчэ-бекі
- Тайчу
- Хутухту-Джуркі, заснавальнік роду Джуркі
- Бартан-баатур (літ. Ганарлівы баатур), ж. — Сунігул
- Хутагт-Манхор (Хутухту-Мунгур)
- Буры-Бока
- Хутула-хан, трэці ўсемангольскі хан
- Джочы
- Хірамгу (Гірмаў)
- Алтан, заснавальнік роду Ужэд
- Хулан
- Эке-Цэрэн
- Хадаан
- Тадоен-атчыгін
Кіят-Барджыгіны
правіцьЕсугэй (1134—1171), ж. — 1) Аэлун з роду Алханут; 2) Сачыхэл
- Тэмуджын (1162—1227), мангольскі хан ад 1206, заснавальнік роду Чынгізідаў
- Хасар (1164—1220)
- Егу (Егэлэй)
- Есунгэ-Энхтумур
- Шатар шыд тайж
- Бабуш
- Білгуўн тайжы
- Хангор
- Бамбухор тайжы
- Аргантумур
- Баяртумур
- Бурнээ сэцэн
- Агсалгалтай тайжы
- Аругтумур, кіраўнік айрацкага роду Хашууд
- Уругтумур, кіраўнік айрацкага роду Хашууд
- Тогтонгаа
- Багтагдар
- Халарч
- Хачыюн
- Элжыгтэй (Эльчыдай)
- Цахула
- Холхур
- Тулунэ
- Тэмугэ-атчыгін (?-1242/ 1246)
- Адон (літ. Зорны)
- Зэбгэн
- Асыдай
- Цэчыл
- Даліч
- Арадай
- Сэдэх
- Байхуу
- Бэгтэр
- Бэлгутэй (1164—1255)