Баркун белы
Баркун белы[3] (Melilotus albus) — від раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Расліна еўразійска-паўночнаафрыканскага паходжання, якая натуралізавана і культывуецца ў трапічным і ўмераным паясах свету.
Баркун белы | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Melilotus albus Medik. | |||||||||||||||||||
|
НазваПравіць
Баркун белы, трава беркін[4], свінуха[5], баркун[3], папоўнік[3][4], баркун белы[6].
АпісаннеПравіць
Двух- або аднагадовая травяністая расліна з тоўстым карэнішчам, голым або з рассеянымі валаскамі. Сцеблы 30-200 см, прамыя, часто моцна разгалінаваныя. Ніжнія лісткі з лісточкамі 1-2.5 x 0.5-1.5, ад даўгаватых да зваротнаяйкападобных; прылісткі лінейныя. Суквецце з (25) 40-60 кветкамі, можа дасягаць 9 см у плоданашэнні. Кветкі духмяныя. Чашачка 1.3-2 мм, званочкавая, бледна-зялёная, зубцы 0.7-1 мм, роўныя, вузка трохкутныя. Вяночак 2.5-4 (6) мм, белы. Плод ≈3.5 x 2 мм з 1-2 насенінамі, яйкападобна-эліпсаідальны, голы, цёмна-зялёны або чорны. Насенне ≈2.2 × 1.4 мм, яйкападобнае, гладкае[7][8].
РаспаўсюджаннеПравіць
Расліна еўразійскага і паўночнаафрыканскага паходжання, але зараз натуралізавана і вырошчваецца ва ўсіх субтрапічных і ўмераных поясах свету[7][9][10].
ГалереяПравіць
Apis mellifera ligustica апыляе расліну
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ 4,0 4,1 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ 7,0 7,1 Plants of the World Online — Kew Science. (англ.)
- ↑ Flora Vascular. (ісп.)
- ↑ Euro+Med Plantbase. (англ.)
- ↑ Germplasm Resources Information Network (GRIN). (англ.)