Барна да Сіена
Барна да Сіена, Берна да Сіена (італ. Barna da Siena) — італьянскі мастак, які працаваў у сярэдзіне XIV стагоддзя.
Барна да Сіена | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | XIV стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1380 |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яму прысвечана асобная глава ў першым томе «Жыццяпіс найбольш знакамітых жывапісцаў» Джорджа Вазары. Вазары прыпісвае яго пэндзлю шэраг твораў, у прыватнасці фрэскавыя роспісы ў царкве Каледжата ў Сан-Джымін’яна, і апісвае яго драматычную смерць у росквіце гадоў — Барна, нібыта, зваліўся з падмосцяў падчас роспісу храма і памёр «па сканчэнні двух дзён, вялікі ўрон для мастацтва». Вазары піша: «Працаваў каля 1381 года». Некаторыя мастацтвазнаўцы імкнуліся атаясаміць гэтага героя Вазары з Бернай Берціні, які згадваецца ў дакументах у 1348 годзе. Аднак паводле апошніх даследаванняў, Барны, магчыма, не існавала ўвогуле, а тыя творы, якія яму прыпісаў Вазары і шэраг пазнейшых даследчыкаў, з’яўляюцца прадуктам розных ананімных аўтараў. Фрэскавыя роспісы ў царкве Каледжата ў Сан-Джыміньяна згодна з новымі данымі адносяцца да 1330-х гадоў, а не да 1380-х, а аўтарамі іх лічаць майстроў з арцелі Сімонэ Марціні, якія працавалі там пад кіраўніцтвам Ліпа Мемі. Аднак некаторыя творы ў розных музеях па традыцыі нясуць імя Барны.
Барна да Сіена прыпісваецца фрэска «Мадонна на прагулцы» у царкве Сан-П’етра-ін-Фарліяна ў Сан-Джымін’яна.