Барталамеа Аманаці
Барталамеа Аманаці (Bartolomeo Ammanati; 18 чэрвеня 1511 — 13 красавіка 1592) — адзін з самых пладавітых фларэнційскіх скульптараў і архітэктараў эпохі маньерызму. Муж паэтэсы Лауры Баціферы.
Барталамеа Аманаці | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1511[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1592[1][2] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, архітэктар |
Мастацкі кірунак | маньерызм |
Уплыў | Baccio Bandinelli[d] |
Уплыў на | Giovanni Battista Fiammeri[d] |
Член у | |
![]() |
Вучыўся ў Бача Бандзінелі і Якопа Сансавіна (якому асісціраваў пры будаўніцтве бібліятэкі Сан-Марка). Як скульптар пераймаў Мікеланджэла. Яго статуі ствараюць уражанне не столькі велічнасці, колькі масіўнасці. На фларэнційскай плошчы Сіньёрыі ўзвышаецца самая вядомая з іх — фантан Нептуна. Ён працаваў над ёй дзесяць гадоў разам з вучнямі, сярод якіх быў Джамбалонья.
У гісторыі Аманаці застаўся першым чынам як дойлід. У Фларэнцыі ён пабудаваў мост Санта-Трыніта праз Арно і давёў да канца найбуйнейшы будаўнічы праект чынквечэнта — палацца Піці. Менавіта яму ажыцявіць прапанаваны Мікеланджэла праект лесвіцы ў Лаўрэнціяне. Слава Аманаці дасягнула Папы Юлія III, які запрасіў яго будаваць сваю рымскую вілу разам з Вазары і Віньёла.
У апошнія дзесяцігоддзі жыцця Аманаці кінуўся ў рэлігію і заклеймаваў репрадукцыю ў камені голых целаў як злачынства супраць маральнасці. У сувязі з гэтым яго прадуктыўнасць пайшла на змяншэнне. Сваю маёмасць ён завяшчаў езуітам.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Bartolomeo Ammannati
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=34813 Праверана 12 лютага 2023.
СпасылкіПравіць
Барталамеа Аманаці на Вікісховішчы |
- Амманати Бартоломео // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.