Барунг
Барунг (індан.: Nusa Barung) — востраў архіпелага Вялікія Зондскія астравы. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 61 км². З 1920 года з’яўляецца запаведнікам. У наш час незаселены.
Барунг | |
---|---|
індан. Nusa Barung | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 61 км² |
Размяшчэнне | |
8°28′45″ пд. ш. 113°20′46″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Вялікія Зондскія астравы |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Геаграфія
правіцьВостраў Барунг месціцца на поўдні інданезійскай правінцыі Усходняя Ява за 140 км на паўднёвы ўсход ад Сурабаі. Мае вулканічнае паходжанне. Паверхня прадстаўлена абрывістымі скаламі, узвышшамі, прыбярэжнымі нізінамі.
Клімат трапічны, знаходзіцца пад уздзеяннем мусонаў.
Прырода
правіцьПаверхня вострава Барунг пакрыта мангравымі і раўніннымі трапічнымі лясамі, на ўзвышшах — лугамі і зараснікамі хмызнякоў. Сустракаюцца гібіскус, тэрміналія, плакуновыя і мальпігіякветныя расліны.
Фаўна надзвычай разнастайная. Востраў насяляюць малпы, алені, пітоны, розныя птушкі, у тым ліку чаплі, арланы, птушкі-насарогі, ластаўкі. На берагах размножваюцца марскія чарапахі.
Гісторыя
правіцьБарунг быў населены да XVIII ст. паляўнічымі на ластавак. У 1777 г. галандцы заваявалі востраў і выдалілі мясцовых жыхароў на Яву. У 1920 г. Барунг быў абвешчаны запаведнікам. У нашы дні сезонна наведваецца турыстамі.