Барымак
«Барымак» — прадпрыемства ў Барысаве. Размешчана па адрасе вуліца Заводская, 4.
Гісторыя
правіцьСтворана ў 1931 годзе на базе дражджавога завода як макаронна-мукамольны камбінат. У Вялікую Айчынную вайну разбурана, адноўлена ў 1944 годзе. З 1949 года — макаронная фабрыка імя У. І Леніна. У 1955, 1985 і 1991 гадах рэканструявана і расшырана. У 1971—1993 гадах у складзе ВА «Барысаўмакаронпрам» (галаўное прадпрыемства), у 1993—1994 гадах арэнднае прадпрыемства, з 1994 адкрытае акцыянернае таварыства «Барымак».
У чэрвені 2006 года ААТ «Барымак» рэарганізавана ў філіял УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» ААТ «Мінскаблхлебапрадукт»[1].
Прадукцыя
правіцьВытворчая магутнасць 13,21 тыс. т макаронных вырабаў у год. Выпускае (2005) каля 20 найменняў макаронных вырабаў якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, у Латвіі, Літве, Расіі.
Зноскі
- ↑ Филиал «Боримак»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2018. Праверана 20 чэрвеня 2018.
Літаратура
правіць- Борисовская макаронная фабрика // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).