Барысаглебскі Каложскі манастыр (Гродна)

Гродна

Гро́дзенскі Барысагле́бскі (Кало́жскі) манасты́р — колішні праваслаўны манастыр, які існаваў у Гродне у 15—20 ст.

Гісторыя правіць

Узнік пры Гродзенскай Барысаглебскай царкве. У 1480 пры першым вядомым ігумене Каліксце гродзенскі мешчанін І. Сергіевіч завяшчаў манастыру фальварак Панямонь, Г. Хадкевіч — штогадовую даніну ў 20 бочак мукі. Каля 1500 вялікі князь Аляксандр падараваў манастыру сад на беразе Нёмана, а кцітар (стараста з міран) каралеўскі пісар Б. Багавіцінавіч — фальварак Чашчаўляны (Чашчэвічы).

У сярэдзіне 16 ст. манастыр заняпаў і ў ім не было манахаў. У канцы 16 ст. адрадзіўся і стаў уніяцкім. Сярод уніяцкіх ігуменаў быў вядомы пісьменнік-палеміст Леў Крэўза.

З сярэдзіны 17 ст. тут вядомы цудатворны абраз Маці Божай Каложскай (эвакуіраваны ў 1915, месца яго знаходжання невядома).

У пачатку 18 ст. пры ігумене Воўку-Ланеўскім манастыр зноў заняпаў, а ігумен Яхімовіч аддаў усю зямельную маёмасць гродзенскім кармелітам. Пасля скасавання ў 1839 Берасцейскай уніі 1596 манастыр стаў зноў праваслаўным, у сярэдзіне 19 ст. ён пераведзены ў будынкі закрытага Гродзенскага кляштара бернардзінак. Спыніў існаванне ў 1-ю сусветную вайну.

Літаратура правіць