Барысаўскае прадпрыемства музычных інструментаў
Барысаўскае прадпрыемства музычных інструментаў — колішняе прадпрыемства ў Барысаве.
Гісторыя
правіцьСтворана ў 1935 годзе як фабрыка піяніна на базе лесазавода. У Вялікую Айчынную вайну была разбурана, адноўлена ў 1944 годзе. У 1944—1965 гадах рэканструявана і пашырана (пабудаваны галоўны вытворчы корпус, цэхі металадэталяў, лесапільны, сушыльны і інш.). У 1976—1997 гадах галаўное прадпрыемства ВА «Белмузпрам»[1]. Вядомасць прынесла піяніна маркі «Беларусь», якіх штогод выраблялася да 24 тысяч адзінак[2].
У другой палове 90-х прадпрыемства пачало стагнаваць[2]. У 1997 ператворана ў ААТ «Музінструмент-Барысаў», з 2001 — ААТ з сучаснай назвай[1].
У 2000 годзе фабрыка стварыла 1868 піяніна, у 2002 — толькі 688 адзінак. Да 2003 года прадпрыемства стала практычна банкрутам, знешняя запазычанасць перавысіла 1,3 мільёна долараў, утварылася трохмесяцовая запазычанасць па заработнай плаце. Зацікаўленым замежным інвестарам не ўдалося дамовіцца з уладамі Беларусі[2].
У 2006 годзе на падставе прадпісанняў Барысаўскага гарадскога аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях аб аварыйным стане цэхаў вытворчая дзейнасць прадпрыемствабыла спынена. У 2010 годзе прынята рашэнне аб ліквідацыі прадпрыемства[2].
Прадукцыя
правіцьАсноўная прадукцыя (2005): піяніна, цымбалы, акустычныя гітары, дзіцячыя музычныя цацкі (цымбалы, ксілафоны і інш.), нарды і інш[1].
Зноскі
- ↑ а б в Борисовское предприятие музыкальных инструментов // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
- ↑ а б в г Бельмо на глазу. Кто спасет убитую борисовскую «пианинку»? Архівавана 26 лютага 2021.
Літаратура
правіць- Борисовское предприятие музыкальных инструментов // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
- Барысаўская фабрыка піяніна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барысаўскае прадпрыемства музычных інструментаў