Барыс Аляксандравіч Семілетаў

беларускі мастак

Барыс Аляксандравіч Семілетаў (нар. 30 верасня 1956, г. Мінск) — беларускі манументальна-дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва, жывапісец.

Барыс Аляксандравіч Семілетаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 верасня 1956(1956-09-30)[1] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Жанр манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d] і станковы жывапіс[d]
Вучоба
Уплыў Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1983 годзе. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1983 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Жыве ў г. Мінску.

Творчасць правіць

Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і прыкладным мастацтве, а таксама ў станковым жывапісе ў жанры карціны. Асноўныя творы: роспіс «Спадчына» ў саўгасе-камбінаце «Белавежскі» Брэсцкай вобласці; габелен «Сутыкненне»; палотны «Партрэт сучасніцы», «Месца былых баёў», «Ахвярапрынашэнне», «МойМінск», «Зацьменне», «Лёс», «Разам з адлюстраваным сонцам»; дыптых «Дарогі». Творы знаходзяцца ў фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Сям’я правіць

Літаратура правіць

  • Семілетаў Барыс Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі правіць

  1. Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  2. Minsknews.by. СЕМЬЯ С ИСТОРИЕЙ. О писательском и личном счастье Ивана Мележа(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2017. Праверана 24 лістапада 2023.